Невядомую «Рэвалюцыю» Марка Шагала выставілі на продаж
23.04.2010 17:18
—
Новости Культуры
|
На палатне вялікіх памераў Шагал адлюстраваў сваё бачанне расійскіх падзей 1917 года. На карціне паказаныя і рэвалюцыйныя салдаты, і сцэнкі з жыцця абывацеляў. На палатне прысутнічаюць і «фірменныя знакі» Шагала: выява шлюбнай пары і казы. Першапачаткова лічылася, што «Рэвалюцыя» была створана ў 1937 годзе, аднак Парыжскі камітэт Шагала правёў навуковыя даследаванні і зазначае, што мастак намаляваў карціну ў 1968 годзе. Аказалася, што паводле персанажаў, каляровай гамы і кампазіцыі праца падобная да іншых карцін Шагала таго перыяду, напрыклад «Вайны» (1966). Шагал вельмі любіў сваю карціну і захоўваў яе ў сябе дома ў французскім Сан‑Поль‑дэ‑Вансе да самай смерці ў 1985 годзе. Паводле заявы Камітэта Шагала, мастак разглядаў «Рэвалюцыю» як квінтэсэнцыю сваёй творчасці. Карціну ацанілі ў 1,2‑1,8 млн. фунтаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На палатне вялікіх памераў Шагал захаваў сваё бачанне расійскіх падзей 1917 года. Карціну ацанілі ў 1,2‑1,8 млн. фунтаў.
|
|