"Шчаслівая сямёрка" Віктара Шалкевіча. 21.by

"Шчаслівая сямёрка" Віктара Шалкевіча

27.04.2010 18:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фото28 красавіка ў Мінску ў Палацы ветэранаў гродзенскі бард і акцёр прэзентуе новы альбом "Шчаслівая сямёрка". Перад канцэртам музыка расказаў пра новую плытку, пра адрозненні паміж сталічным слухачом і гродзенскім.

"Я ўсяго толькі праспяваў песні"

"Да новага альбома я маю адноснае дачыненне - я толькі напеў песні, усё астатняе зрабіў Віталь Супрановіч з калегамі", - смяецца Віктар. Назву альбома падказала агульная колькасць паўнафарматных альбомаў у дыскаграфіі спевака. А да намеру запісаць нарэшце альбом новых песень Віктара падштурхнуў выпадковы спадарожнік. У альбом увайшлі песні "Такая доўгая зіма", "Песня пра жэншчыну", "Балада пра Катманду і Мандалай", "Лета, якое мы зноў змарнавалі", "Маналог старога інтэрнэт-юзера", "Балада пра Валожын", "Песня пра Славянскі базар". Для маладых слухачоў, якія, магчыма, зусім незнаёмыя з творчым даробкам барда з Гродна, выдаўцы прадугледзелі сюрпрыз у выглядзе дадатковых трэкаў - некаторых ранейшых песень Шалкевіча. Сюрпрызам стане і тое, што на мінскі канцэрт бард прывязе акардэаніста Барыса Фадзіна і скрыпача Вячаслава Панько.

Мінчукі просяць на "біс" тыя ж песні, што і гродзенцы

У сакавіку канцэрт Шалкевіча ў Гродне прайшоў з аншлагам. Поўную залу Віктар чакае і 28 красавіка ў Мінску, "бо не было яшчэ ў жыцці такога выпадку, каб у сталіцы мы не сабралі аншлаг". Мая публіка, кажа спявак, гэта найперш інтэлігенцыя. І ён не бачыць істотных адрозненняў паміж мінскім слухачом і гродзенскім. "Прайдзіцеся па дамах нашых выкладчыкаў, навукоўцаў, інжынераў, кіраўнікоў сярэдняга звяна - гэта ўсё мая публіка. Вы пабачыце ў іх на паліцах адны і тыя ж кнігі, пачуеце тую ж музыку. І думкі ў гэтых людзей прыблізна аднолькавыя, калі з імі разгаварыцца".



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перад канцэртам музыка расказаў пра новую плытку, пра адрозненні паміж сталічным слухачом і гродзенскім.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика