Вінцэсь Мудроў. Кватарант
28.04.2010 00:42
—
Новости Культуры
|
Пад акном залівіста, з салаўіным посвістам азвалася сігналізацыя, і Міканор Іванавіч прачнуўся. Стаіўшыся пад ватнай коўдрай, доўгіх пяць хвілін чакаў — калі аціхне суседава легкавушка, а не дачакаўшыся, бязгучна вылаяўся і падаўся да балконных дзвярэй. — Вы б яе хаця б удзень адключалі, — крыкнуў Міканор Іванавіч, убачыўшы на доле ўскудлачаную галаву Капіталіны — бялявай саракоўкі, што жыла на другім паверсе. Суседка задзёрла галаву, пагардліва хмыкнула і легкавушка, скавытнуўшы наастачу, аціхла. Міканор Іванавіч вярнуўся на сваю канапу, лёг, паспрабаваў ізноў заснуць, але ў гэты момант у вітальні рыпнулі дзьверы і стары, прашаптаўшы «штосьці сёньня рана», адкінуў коўдру. Кватарант Міцька з грукатам зняў абутак, адразу ж падаўся ў прыбіральню і ўжо адтуль, тузануўшы фаянсавую гіру, крыкнуў: — Што гэта вы, Іванавіч, спіцё сярод белага дня? Ці не захварэлі? — Суседава машына… бульбу ёй у выхлапную трубу… тры разы ўначы будзіла… Зусім са сну збіўся. — Я б на вашым месцы даўно ў ДАІ патэлефанаваў, — кватарант увайшоў у святліцу, на хаду дастаючы з поліэтыленавай торбы пляшку гарэлкі. — Што, брат, усё ж такі выперлі? Міцька не адказаў. Моўчкі паставіў бутэльку на стол, падаўся ў кухню — рыхтаваць закусон. — І што цяпер? — Дахаты паеду. А пятай гадзіне цягнік. Яшчэ паспею. — Ды я не пра тое… Што наагул рабіць будзеш? Кватарант уздыхнуў, мерна заляпаў нажом — няйначай, крышыў зялёную цыбулю. — Ёсць магчымасць у Польшчы вучыцца, але… — Міцька ізноў уздыхнуў, Міканор Іванавіч падняўся з канапы. З языка ўжо зрывалася нядобрае слова на адрас тых, хто выгнаў Міцьку з універсітэта, але прыроджаная інтэлігентнасць і саракагадовы педстаж прымусілі сціснуць зубы, і ён няўцямна прасіпеў: — Во Гарэлка была цёплая, і гаспадар кватэры, кульнуўшы чарку, доўга крывіўся і нават — што ўжо было зусім неінтэлігентна — пусціў сліну пад ногі. Зрэшты, халадзіць не было часу: Міцька і так паглядаў на гадзіннік. — Ну, а астатнія як? Вас жа чатырох затрымалі, — гаспадар кватэры стоена, каб не чуў кватарант, адрыгнуў цёплай гарэлкай. — Толькі мяне і папёрлі. Я ж са сцягам ішоў. Стары ляпнуў даланёй па калену: абурэнне лезла з душы як цеста з дзежкі. Міканор Іванавіч памкнуўся падняцца на ногі ды ў спіну яму стрэліла, і кватарант, пабачыўшы балесныя курчы, падхапіў бутэльку. Другая чарка прайшла ў нутро без праблемаў і супакоіла спіну, а разам з ёй і бунтоўную душу. Міканору Іванавічу карцела нейкім чынам падтрымаць хлопца таму ён, падчапіўшы відэльцам салату з цыбулі і свежых агуркоў, задушэўна і не зусім цвяроза паведаміў: — Ведаеш, Міця, не ты адзін — А як вы туды патрапілі? — перабіў кватарант, хрумкнуўшы крамяным агурком. — Куды? — Ну… у Петразаводск. Міканор Іванавіч адкінуўся на спінку крэсла, закінуў нагу на нагу, збіраючыся распавесці ўсё ладным парадкам, але згадаў, што Міцька позніцца на цягнік і загаварыў хуценька і блытана. — Па вайне ж у нас жывога месца не было: усё дарэшты — Пра Пецьку Маразёнка. — Ага… Паступіў там ва універсітэт, як і ты, на фізмат; правучыўся два гады, а ў — Не, словаў ужо не згадаю. А мелодыя і зараз увушшу гучыць. Міцька кашлянуў, зірнуў на гадзіньнік: — І што, не было ніякіх пратэстаў? — Супраць чаго? — Супраць ліквідацыі рэспублікі. — Якія там пратэсты, у 1956 годзе. Тут бы ў нас БССР ліквідавалі — як думаеш, шмат людзей выйшла б пратэставаць?… То ж бо то… Хаця ў Петразаводску адзін пратэстант знайшоўся: Пецька Маразёнак. Прыйшоў на кастрычніцкую дэманстрацыю з — За што? — задужа гучна спытаў кватарант. — Твар Міцькавы пры гэтым прыкметна выцягнуўся. — За тое, за што і цябе… — Ну дык я ж нёс — Разумееш, ды не зусім. Сцяг, хоць і савецкі, ды спісаны за непатрэбнасцю. Калі ты з ім выйшаў на вуліцу, значыцца супраць лініі партыі выступаеш.Міканор Іванавіч зморана крэкнуў, пацягнуўся да бутэлькі каб разліць рэшту, але кватарант ужо быў на нагах. — Усё, Іванавіч… бягу. Хутка цягнік, а ў мяне яшчэ рэчы не сабраныя. Праз дзесяць хвілін гаспадар кватэры паціснуў кватаранту руку і ледзь не заплакаў на развітанне. За апошнія пяць гадоў, як памерла жонка, у яго перабывала шмат студэнтаў. І з кожным развітваўся без шкадаваньня. Цяпер жа штосьці залепятала ў сэрцы. Зачыніўшы дзверы, стары паволі, як самнамбула, зайшоў у кухню, прыкруціў вадаправодны кран, потым гэтак жа бязмэтна зазірнуў у лазенку і сцепануўся: на — Міця, маечку забыўся! Хлопец, які ўжо ладна адбег ад дому, паставіў на зямлю сумку, махнуў рукой, але потым падбег пад балкон. — Успомніў… першы куплет, — гукнуў стары ўслед майцы, што злятала долу, і, удыхнуўшы на поўныя грудзі заспяваў: Oma Vapaa Pohjolan Neuvostojen tasavalta…* — Міканор Іванавіч глынуў паветра, каб спяваць далей, ды тут у суседзяў штосьці ляснула і Капіталіна голасна паведаміла мужу: — Дзед з трэцяга паверха, здаецца, зусім звар’яцеў. У старога зазвінела ў вушах, і кроў апаліла твар. Ён праводзіў позіркам рухавую Міцькаву постаць, потым, не чуючы пад сабой ног, пайшоў у святліцу, выліў у шклянку рэшткі гарэлкі і, перад тым, як выпіць, выгукнуў слова, якое даўно рвалося з грудзіны: —
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апавяданне. |
|