Беларускае караоке TUT. Ня спаць! Спяваць!
28.04.2010 10:05
—
Новости Культуры
|
Традыцыйна нагадаваем, што праз ваш удзел у праекце мае паўстаць народная версія праекта "Белая яблыня грому". Таму не саромейцеся спяваць, запісваць вашыя спевы на спадручныя носьбіты (лаптопы, дыктафоны, тэлефоны і г.д.) і дасылаць на адрас spievy@tut.by. Народную творчасць пасля апрацуе прафесійны гукарэжысёр, і вашае імя трапіць у музычную гісторыю Беларусі. Што ж да сённяшняй прэм’еры, то сам аўтар музыкі на верш Адама Міцкевіча адчуў у ім дух вестэрнаў. "Верш "Сон" Адама Міцкевіча ў песенным выглядзе музычна заводзіць нас у свет прэрыяў, выпаленай сонцам роўнядзі, гарачага паветра… Лішне казаць, што верш гэты беларускі хлопец Адам напісаў у Адэсе, побач з якой багата жоўтае роўнядзі, гарачага сонца і ўсяго неабходнага для стылю "кантры-вестэрн", - кажа Лявон Вольскі. Таму шукайце каўбойскія капелюшы, зброю не даставайце, а лепш спявайце. Калі прымусіць час сказаць "бывай", А ў сэрцы не пагасне жар кахання, – Пакінь бяз слоў, але не дабівай Мяне суровым словам – расставанне! Ты пры апошняй стрэчы ў гаі, Пакуль зара расой напоіць руту, Апошнім пацалункам упаі І ўжо на ростань – кроплямі атруты. Разлучымся – і стане мне лягчэй; Бяссільны, упаду к табе на ўлонне, Цалую я блакіт тваіх вачэй, Загледзеўшыся ў цемру іх прадоння. Так да сканчэння свету я прасплю, А ў Судны дзень, калі затрубяць трубы, Ты ціха сыдзеш з неба на зямлю, Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы. І здасца мне, што не прайшлі вякі, – Зусім нядаўна я цябе пакінуў, – Загледзеўся ў вачэй тваіх блакіт І задрамаў на нейкую хвіліну. (Адэса, 1825, пераклаў з польскай Язэп Семяжон) Паслухаць арыгінал Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. каб спампаваць песеньку, адкажыце на простае пытанне ніжэй Паслухаць "мінус" Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Дадамо, што ў межах прэзентацыяў праекта "Белая яблыня грому" і "Беларускае караоке TUT" на партале TUT.BY ужо прайшлі прэзентацыі песень Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адам Міцкевіч. Малюнак Лявона Вольскага Спяванне беларускага караоке сталася добрай традыцыяй для соцень карыстальнікаў парталу TUT.BY. |
|