Жаночыя вынаходніцтвы на шведскай выставе ў Мінску
01.05.2010 15:41
—
Новости Культуры
|
Выстава “Творчыя жанчыны-вынаходніцы са Швецыі”, падрыхтаваная Шведскім інстытутам у супрацоўніцтве са Шведскім нацыянальным музеем навукі і тэхнікі, з поспехам дэманстравалася ў Стакгольме цягам двух год. Цяпер яна ўпершыню пакінула межы Швецыі и пачала падарожжа па краінах Усходняй Еўропы. Наведаўшы Гомель, з 29 красавіка выстава працуе ў Мінску.
Як паведамілі TUT.BY у Пасольстве Швецыі ў Беларусі, на выставе можна даведацца пра гісторыю найбольш цікавых жаночых вынаходніцтваў, убачыць каля 50-ці разнастайных вынаходніцтваў і рацыяналізацый, паспрабаваць самім зрабіць уласныя маленькія вынаходніцтвы, а таксама паўдзельнічаць у віктарыне “Швецыя далёкая і блізкая” ды атрымаць прызы. Частка экспазіцыі будзе прысвечана дасягненням беларускіх творчых жанчын, якія займаюцца вынаходніцтвам усё сваё жыццё і маюць вялікія дасягненні ў навуцы. Мэта выставы — не толькі паведаць пра актыўны ўдзел жанчын у развіцці тэхнічнага прагрэсу і творчай думкі, але і дапамагчы беларускiм жанчынам і дзяўчатам рабіць больш смелыя крокі ў развіцці свайго творчага патэнцыялу, адкрыцці ўласнай справы і ператварэння свайго хобі ў любімую справу. Прыклад шведскіх жанчын-вынаходніц паказвае, што зрабіць карысныя вынаходніцтвы можна не толькі маючы вышэйшую тэхнічную адукацыю, але і проста маючы жаданне палепшыць што-небудзь у штодзённым жыцці і дапамагчы іншым людзям. У перыяд правядзення выставы плануюцца сустрэчы з жанчынамі-вынаходніцамі са Швецыі, з паспяховымі жанчынамі Мінска, а таксама круглыя сталы, семінары, дыскусіі, трэнінгі. Арганізатарамі акцыі выступілі Шведскі інстытут, Тэхнічны музей у Стакгольме, Пасольства Швецыі ў Беларусі і Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі пры пдтрымцы Беларускага саюзу жанчын, Белдзяржуніверсітэту, "Жаночага інстытуту ЭНВІЛА” і Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру гігіены. Пасля Беларусі экспазіцыю прыме Украіна, а ў наступным годзе – балканскія краіны. Выстава працуе з 29 красавіка па 4 ліпеня ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41). Час працы выставы — з 10-00 да 13-00; 14.00 да 19.00, субота, нядзеля — з 11.00 да 13.00; 14.00 да 18.00. Панядзелак — выходны. Уваход вольны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выставе можна даведацца пра гісторыю найбольш цікавых жаночых вынаходніцтваў, убачыць каля 50-ці разнастайных вынаходніцтваў і рацыяналізацый
|
|