Пры Мінкультуры ствараецца кансультатыўная рада
06.05.2010 16:34
—
Новости Культуры
|
Пры Міністэрстве культуры ствараецца Рада па набыццю твораў беларускіх кампазітараў. Гэта будзе кансультатыўны мастацка-экспертны орган.
Рада хоць і запрацуе на грамадскіх пачатках, але кола разглядаемых пытанняў будзе даволі шырокім. Яна будзе займацца праслухоўваннем і абмеркаваннем новых музычных твораў беларускіх кампазітараў, распрацоўваць рэкамендацыі для Міністэрства культуры адносна вартасці твораў, уключаць іх у рэпертуары мастацкіх калектываў, выканаўцаў, устаноў адукацыі, вызначаць памер узнагароджання за іх набыццё. Такім чынам у Міністэрстве культуры хоча ініцыяваць стварэнне высокамастацкіх музычных твораў і пашырыць выкарыстанне твораў беларускіх кампазітараў. КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры Міністэрстве культуры ствараецца Рада па набыццю твораў беларускіх кампазітараў. Гэта будзе кансультатыўны мастацка-экспертны орган.
|
|