Дудары зноў сабраліся разам
16.05.2010 14:28
—
Новости Культуры
|
15 мая ў музейным комплексе «Дудуткі» распачаўся Х «Дударскі фэст», які сабраў разам лепшых музыкаў з усёй краіны.
У сёлетняй праграме былі навінкі. Акрамя традыцыйных выступаў гуртоў, прайшлі камерны канцэрт дудароў і конкурс імправізацыі з ды-джэям. ![]() Алесь Жура. ![]() Тодар Кашкурэвіч рэкламуе альманах «Druvis». ![]() Самая маленькая аматарка паслухаць дуду. ![]() Кампанія «Белпі» наладзіла дэгустацыю «Крамбамбулі». ![]() Гурт «Расалія». ![]() Гурт «Стары Ольса». ![]() Сярэднявечны баль. Распачаўся фэст камерным канцэртам «Адраджэнне аўтэнтычнай традыцыі» ў зале выстаў. Наўмысна не сталі граць на адкрытым паветры. Сваё майстэрства дэмантсравалі Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Алесь Чумакоў, Алесь Жура, Яўген Барышнікаў. Алесь Жура толькі нядаўна вярнуўся ў Беларусь. І гэта быў ці не першы яго выступ тут за апошнія шэсць гадоў. Гэты час ён правёў у Санкт-Пецярбургу, дзе граў у розных андэграўндных гуртах. Выступы на адкрытым паветры пачаліся ўвечары. Калі ў Мінску ішоў дождж, у «Дудутках» было сонечна. Але гэта не паспрыяла таму, каб на фэст прыехала больш людзей. Нават пад сярэднявечныя мелодыі «Старога Ольсы» ахвотных патанчыць было няшмат. Відавочна, што многія пабаяліся прыехаць з-за магчымага дажджу. На сцэну выходзілі гурты «Келіх кола», «Расалія», «Кашлаты вох», Testamentum terrae і іншыя. Сончыўся першы дзень фэсту конкурсам імправізацыі з ды-джэям. Ці прыжывецца такі эксперымент сярод дудароў, пакажа час. Але сёння некаторыя музыкі ставяцца адмоўна да такіх навінак. Працягнецца «Дударскі фэст» да 19 мая. У гэты дзень у Мінску ў Парку Чалюскінцаў адбудзецца Кастусь Матушыч, фоты аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 мая ў музейным комплексе «Дудуткі» распачаўся Х «Дударскі фэст». |
|