Некалькі фактаў аб беларускай дудзе
16.05.2010 14:28
—
Новости Культуры
|
Гэты духавы інструмент па-руску называецца валынка, па-англійску — bagpipe, па-беларуску — дуда. Дуда не была аднекуль завезеная на тэрыторыю Беларусі. Асацыяцыя ўсіх валынак з Шатландыяй — гэта стэрэатып. У ХІХ стагоддзі дуда мела на тэрыторыі Беларусі не меншае значэнне, чым у Шатландыі. Дуда — гэта рытуальны інструмент. Пераважна на ім гралі на вяселлях, хрэсьбінах, на Каляды. У 1925 годзе беларускіх дудароў па прапанове наркама культуры Луначарскага накіравалі на мастацкую выставу ў Парыж. У 1930-х гадах у савецкіх рэспубліках для кожнага народа вызначаўся самы традыцыйны інструмент. У Беларусі ім стала дуда. Дуда — гэта мужчынскі інструмент. Раней лічылася, што, калі жанчыны дакраналіся да дуды, гэта было знакам неналежных паводзін. Найстарэйшая беларуская дуда захоўваецца ў Лепельскім краязнаўчым музеі. КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты духавы інструмент па-руску называецца валынка, па-англійску — bagpipe, па-беларуску — дуда.Дуда не была аднекуль завезеная на тэрыторыю Беларусі. Асацыяцыя ўсіх...
|
|