The Toobes выступіў без скандалаў
16.05.2010 15:29
—
Новости Культуры
|
14 мая ў Мінску прайшоў фестываль «Experty.by».
Арганізатары вырашылі прасоўваць маладыя каманды, чые альбомы па выніках уручэння прэміі experty.by былі высока адзначаны журы. У фестывалі ўдзельнічалі The Toobes (іх альбом «Hello» перамог у намінацыях «дэбют», «рок-альбом», «лепшы альбом», па версіі вялікага журы), «Петля Пристрастия» (каманда ўвайшлаў у топ-10 па версіі вялікага журы), Port Mone (прыз замежных экспертаў) і Nevma (увайшла ў топ-10 па версіі штатных экспертаў). Nevma. Port Mone. «Петля Пристрастия». The Toobes. The Toobes. The Toobes. Калі гурт The Toobes паспеў і славу набыць, і паскандаліць, астатнія каманды яшчэ на шляху да гэтага. Як хэдлайнеры, «тубсы» выступалі апошнімі. Але падчас іх выступу моладзь памалу сыходзіла. Мо сказалася амаль гадзінная затрымка ў пачатку фестывалю, а можа The Toobes не змаглі перабіць энергетыкі папярэдняй «Петли Пристрастия». Прынамсі, было падобна да таго, што гэтая каманда гатовая скласці канкурэнцыю «тубсам» у асяроддзі моладзі. У канцэрт не ўпісаўся выступ гурту Port Mone. Музыка ў іх хоць і якасная, але разлічаная на падрыхтаванага слухача. У параўнанні з тым, што граюць The Toobes, «Петля Пристрастия» і Nevma (адзіны гурт, якія спяваў па-беларуску), інструментал Port Mone трэба слухаць у іншай атмасферы. Паслухаць альбомы гуртоў можна тут: The Toobes «Hello». Port Mone «Dip». «Петля Пристрастия» Nevma «Стихия слез». КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 мая ў Мінску прайшоў фестываль «Experty.by».
|
|