Вайцюшкевіч прысвячае Караткевічу адзін з самых прыгожых канцэртаў. 21.by

Вайцюшкевіч прысвячае Караткевічу адзін з самых прыгожых канцэртаў

17.05.2010 12:34 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 траўня, а 19.00, Зміцер Вайцюшкевіч і WZ‑Orkiestra запрашаюць усіх прыхільнікаў і сяброў на прэм’еру праграмы, прысвечанай 80‑ай гадавіне з Дня Народзінаў Уладзіміра Караткевіча. Канцэрт з сімвалічнай назвай «Дзе мой край?» пройдзе ў Доме ветэранаў.

Падчас выступу прагучаць песні з даўняга, пакуль нявыдадзенага супольнага праекта «Скрыпка дрыгвы» («Безгаловая Венера», «Мора», «Дзе мой край»), і творы, адмыслова напісаныя для канцэрта («Карчма», «Заяц варыць піва», «Імпрэсія» і інш). Усяго WZ‑Orkiestra выканае трынаццаць спеваў на вершы Ўладзіміра Караткевіча.

«Цяпер Караткевіч яднае і чэсных, і нячэсных — і гэта выдатна!

— адзначае Зміцер, — Я ўпэўнены, што гэта будзе адзін з самых прыгожых маіх канцэртаў, бо гэта Караткевіч. Ад арханёлаў да безгаловай Венеры, ад патрыётыкі да гумарыстычных вершаў».

Апроч названых твораў, прагучаць песні на вершы сяброў Караткевіча Генадзя Бураўкіна і Рыгора Барадуліна.

«Мяркую, у Беларусі няма людзей, што не любяць Уладзіміра Караткевіча, таму нашай праграме проста наканаваны поспех. Пасля канцэрта мы плануем выдаць live‑плыту с запісам выступа».

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне (029) 64 90 888.


Салідарнасць

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 траўня, а 19.00, Зміцер Вайцюшкевіч і WZ‑Orkiestra запрашаюць усіх прыхільнікаў і сяброў на прэм’еру праграмы, прысвечанай 80‑ай гадавіне з Дня Народзінаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика