Купава, Марачкін, Сітніца – у Нацыянальным гістарычным музеі
17.05.2010 13:35
—
Новости Культуры
|
Выстава «Вобразы мінуўшчыны», прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі.
Гэта сумесны праект Беларускага саюза мастакоў і музея. На палотнах — не толькі «грунвальдская» тэматыка. Тут адлюстраваны вобразы тых дзеячаў, якія пасля сябе пакінулі значны след у беларускай гісторыі. Гэта Еўфрасіння Полацкая, Міндоўг, Альгерд, Вітаўт Вялікі, Ягайла, Францыск Скарына. Дзесяткі імёнаў. Сярод аўтараў — Гаўрыла Вашчанка, Алесь Мара (Аляксей Марачкін), Уладзімір Савіч, Рыгор Сітніца, Мікола Купава. Працаваць выстава «Вобразы мінуўшчыны» будзе да 13 чэрвеня. ![]() Уладзімір Савіч «Без назвы». ![]() Юрый Каралевіч «Альгерд». ![]() Юрый Несцярук «Альгерд». ![]() Эдуард Рымаровіч «Вітаўт». КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава «Вобразы мінуўшчыны», прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі.
|
|