21-23 траўня ў Гродне — Фестываль моладзевай журналістыкі
20.05.2010 19:07
—
Новости Культуры
|
Майстар-класы ў выкананні лепшых беларускіх журналістаў, фотавыстава, разнастайныя прэзентацыі, цікавая культурная праграма, сустрэчы з цікавымі людзьмі. У межах Фестывалю адбудзецца таксама ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу для маладых журналістаў, а таксама прэзентацыя конкурсу Конкурс будзе адбывацца ў некалькіх намінацыях: лепшы фотаздымак, лепшыя рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі, лепшае інтэрв’ю. Апроч таго, ганаровыя ўзнагароды атрымаюць аўтары лепшых матэрыялаў, прысвечаных асвятленню экалагічнай, а таксама гісторыка-краязнаўчай тэматыкі. Арганізатарамі Фестывалю «Твой стыль» з’яўляюцца грамадскія аб’яднанні «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна) і «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (Мінск). Першы Фестываль маладзёвай журналістыкі «Твой стыль» адбыўся ў траўні 2007 г. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах фэсту адбудзецца таксама ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу для маладых журналістаў.
|
|