Лялькі зноў збяруцца ў Мінску
21.05.2010
—
Новости Культуры
|
Сем фестывальных дзён чакае на наступным тыдні Мінск. Сталіца ў шосты раз прыме Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек. Пэўнай тэмы ў сёлетняга фестываля няма. Галоўная мэта імпрэзы -- нагадаць гледачам, што лялечны тэатр -- паўнавартасны і не абавязкова дзіцячы тэатр. Арганізатры намагаюцца размаіціць не толькі праграму, але і перанесці відовішча на тэматычныя пляцоўкі. Спектаклі пакажуць у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы, Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага, Новым драматычным тэатры і ў Палацы Рэспублікі. “Мы вельмі чакалі гэтага фестываля, -- прызналася загадчык літаратурна-драматычнай часткі тэатра лялек Дар’я Візнэр. -- Прыймаць уздзел у фестывалі будуць тэатральныя калектывы з Еўропы і СНД. Думаю, будзе на што паглядзець”. Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек пройдзе з 24 па 30 мая. Набыць квіткі можна ва ўсіх тэатральных касах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сем фестывальных дзён чакае на наступным тыдні Мінск. Сталіца ў шосты раз прыме Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек.
|
|