Сафійскі сабор у Полацку зачыняецца на рэстаўрацыю
01.06.2010 13:44
—
Новости Культуры
|
Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Нацыянальнага Полацкага гісторыка‑культурнага музея‑запаведніка Вольга Бародзіч.
Праект рэстаўрацыі разлічаны на тры гады і ўключае замену крокваў, сталярныя працы па змене аконных блокаў, рамонт фасаду. Фінансаванне работ будзе весціся з рэспубліканскага бюджэту. Праз два тыдні будаўнікі пачнуць да першага этапу — замене крокваў. Плануецца, што дах будзе адрамантаваны цягам лета, і на гэты час доступ у музей, які адначасова з’яўляецца і канцэртным залай, будзе закрыты.Знакаміты полацкі арган будзе закрыты спецыяльнымі матэрыяламі, а пасля рамонту яго Белэнерганадглядам апрацоўку правядуць спецыялісты з Германіі. Як падкрэсліла Вольга Бародзіч, Сафійскі сабор перастане прымаць шматлікіх турыстаў толькі на перыяд рамонту даху, аднак экскурсіі па музеі працягнуцца. Яны будуць віртуальнымі — у выглядзе мультымедыйных прэзентацый, і будуць праходзіць у музеі беларускага кнігадруку Дыяна Курыла, БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Нацыянальнага Полацкага гісторыка‑культурнага музея‑запаведніка Вольга Бародзіч. Праект рэстаўрацыі... |
|