Беларускі фотафільм перамог на міжнародным фестывалі
02.06.2010 17:01
—
Новости Культуры
|
Фотафільм Дзяніса Салаша «Нашы касцёлы» заняў першае месца на Міжнародным каталіцкім фестывалі фільмаў і мультымедыя ў Польшчы «NIEPOKALANÓW-2010».
Працу беларуса адзначылі ў намінацыі «Мультымедыйныя праграмы і сайты». Фільм з"яівўся чатыры гады таму. Як адзначыў яго стваральнік Дзяніс Салаш, увесь гэты час «Нашы касцёлы» дапрацоўваўліся. У фільме распавядаецца аб гісторыі беларускіх касцёлаў, выпадках іх знішчэння і ўзнаўлення. Асобна аўтар знаёміць з лёсам каталіцкага кліра ў часы Другой сусветнай вайны. Дзяніс Салаш збіраецца звярнуцца да арганізатараў фестывалю, каб тыя паспрыялі паказу фільма на польскіх тэлеканалах.Фотафільм складаецца з нерухомых здымкаў. Ён займае прамежкавы стан паміж кінамастацтвам і фотамастацтвам. Атрымаў распаўсюджванне ў сярэдзіне мінулага стагоддзя — «Узлётная паласа» французскага рэжысёра Крыса Маркера (1962). КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фотафільм Дзяніса Салаша «Нашы касцёлы» заняў першае месца на Міжнародным каталіцкім фестывалі фільмаў і мультымедыя «NIEPOKALANÓW-2010».
|
|