Памерла мастачка-перформер Людміла Русава
02.06.2010 17:01
—
Новости Культуры
|
Памёрла вядомая беларуская мастачка, адна з пачынальніц мастацтва перформансу Людміла Русава. Людміла Русава (1954-2010) — значная постаць андэграунду 70-х і 80-х гадоў. Русава, мастачка-постмадэрністка, стварала канцэптуальнае мастацтва, займалася жывапісам, графікай, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, ткацтвам. Русава — аўтарка ці не самага першага беларускага перформанса, . У 1984 г. разам з Ігарам Кашкурэвічам яна наладзіла мастацкі публічны выступ, прысвечаны Казіміру Малевічу і ягонаму «Чорнаму квадрату» — мастачка сімвалічна пахавала Малевіча ў супрэматычнай труне і ўнесла яе ў мінскі Палац мастацтваў. «Да апошняга дня Людміла, нават хворая, заставалася вернай прафесіі, не замыкалася, займалася публічным мастацтвам, — сказала Наталля Сянчыла, выкладчыца БДУ і сяброўка мастачкі. — Ад нас сышоў неверагодна таленавіты, значны мастак, і спадчына Русавай чакае свайго асэнсавання, даследвання. Вельмі неабходна для беларускага мастацтва, каб выйшаў каталогаў яе працаў і адбылася персанальная выстава». Пахавалі Людмілу Русаву 1 чэрвеня ў Мінску. ЛК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
фота - Вінсэнт МандзіПамёрла вядомая беларуская мастачка, адна з пачынальніц мастацтва перформансу Людміла Русава.Людміла Русава (1954-2010) — значная постаць ...
|
|