Валун Пілсудскага ў Вілейцы зноў пад пагрозай вывазу
08.06.2010 11:39
—
Новости Культуры
|
Памятны камень зноў хочуць перавезці. Цяпер ужо на ранейшае месца ў вёску Будзькі Хаценчыцкага сельсавета.
У маі дырэктар лесагаспадарчай установы «Краснасельскае», куды ўваходзіць Хаценчыцкае лясніцтва, Аляксандр Буры звярнуўся ў Вілейскі райвыканкам з просьбай вярнуць камень на ранейшае месца. Яго мяркуецца ўключыць у лік турыстычных аб’ектаў на тэрыторыі гаспадаркі. Намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Мікалай Кароткі паведаміў, што канчатковае рашэнне наконт каменя будзе прынятае ў бліжэйшы час. А пакуль разглядаецца магчымасць яго пераносу на тэрыторыю мясцовага краязнаўчага музея. Цяпер валун Пілсудскага знаходзіцца ў Вілейцы ў раённых электрычных сетках. Камень Пілсудскага ў Будзьках паставілі ў 1930-х гадах пасля смерці маршала побач са школай яго імя. У 2004 польскія дыпламаты захацелі перавезці камень на тэрыторыю пасольства ў Мінску. Вілейскія ўлады дазволілі такі крок. Але, калі палякі прыехалі па камень, яго на месцы не знайшлі. Як высветлілася, вілейскія краязнаўцы Анатоль Рогач і Яўген Петрыкевіч перавезлі валун у горад. Быў распачаты збор подпісаў за тое, каб пакінуць камень у Вілейцы. Пад ціскам грамадскасці старшыня райвыканкама прыняў адпаведнае рашэнне. КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер ужо яго хочуць вярнуць на ранейшае месца ў вёску Будзькі.
|
|