“Бан-Жвірба” з’явіліся ў Сеціве “Дагары нагамі”. 21.by

“Бан-Жвірба” з’явіліся ў Сеціве “Дагары нагамі”

15.06.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нядаўнія пераможцы конкурсу “Рух на асвяжэнне”, што адбыўся ў межах апошняга “Року за баброў”, – гамельчукі “Бан-Жвірба” выклалі ў сеціва другі па ліку альбом “Дагары нагамі”.
Лідэр гурта Зміцер Гаўрылін спадзяецца, што аднойчы пласцінка выйдзе на беларускім лэйбле, магчыма, дапаможа гурту ў гэтым кампанія Heinеken у Беларусі.

Зміцер Гаўрылін: “Вядуцца нейкія перамовы наконт яго афіцыйнага выдання, але ёсць пакуль складанасці. Чакаем таксама спонсара, мабыць гэта будзе пасля нашай перамогі на “Року за баброў” кампанія Heinеken”.

Паводле Змітра, альбом у параўнанні са сваім папярэднікам атрымаўся больш цэласным і дарослым.

Зміцер Гаўрылін: “У аснове альбома таксама засталіся апрацоўкі, ёсць аўтарскія песні, напрыклад, “Гэтае каханне”. Ён такі атрымаўся больш цэласны, больш прадуманы. Вельмі шмат часу на яго патрачана было, спрабавалі дабіцца еўрапейскага гучання”.

Альбом “Дагары нагамібыў прэзентаваны ўжо некалькі разоў –  перад мінскай і гомельскай публікай. Аднак удзельнікі гурта мараць пра вялікую прэзентацыю ў вялікім мінскім клубе, і спадзяюцца яе зладзіць пасля афіцыйнага рэлізу дыску.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўнія пераможцы конкурсу “Рух на асвяжэнне”, што адбыўся ў межах апошняга “Року за баброў”, – гамельчукі “Бан-Жвірба” выклалі ў сеціва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика