Каб сталі Хойнікі яшчэ прыгажэйшымі. Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства. 21.by

Каб сталі Хойнікі яшчэ прыгажэйшымі. Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства

16.06.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Каб сталі Хойнікі яшчэ прыгажэйшымі.
Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства.

У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент адукацыі і пісьменства, усім, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто ўпрыгожыў айчынную і сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі.

Сталіцай XVII Дня беларускага пісьменства ў 2010 годзе стануць Хойнікі. Гэты непаўторны край узгадаваў не толькі народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, які на ўвесь свет праславіў родную зямлю сваёй “Палескай хро-нікай”, тут нарадзіліся і выраслі празаік Барыс Сачанка, паэт Мікола Мятліцкі, паэтэса Ала Канапелька, якія сваёй творчасцю ўслаўлялі Хойнікшчыну і яе працавітых жыхароў.Каб Дзень беларускага пісьменства прайшоў на самым высокім узроўні, Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў г.Хойнікі запрашае ўсіх неабыякавых людзей прыняць удзел у яго падрыхтоўцы. Вялікіх затрат патрабуе добраўпарадкаванне Хойнікаў: неабходна рэканструяваць дзі-цячую бібліятэку, Дом культуры, гарадскі парк, былую панскую сядзібу, дзе неўзабаве будзе адкрыты краязнаўчы музей. У горадзе з’явяцца скульптурныя кампазіцыі герояў твораў Івана Мележа.“Мы запрашаем, — пішуць у “Народную газету” аўтары звароту, — прыняць удзел у дабрачыннай акцыі тых жыхароў Хойнікшчыны, якіх лёс раскідаў па розных кутках нашай краіны.Створым свята разам!”

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент адукацыі і пісьменства, усім, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика