На зямлi Агiнскага і Багушэвiча… Першае пісьмовае ўпамінанне пра Смаргонь адносіцца да 1503 года. 21.by

На зямлi Агiнскага і Багушэвiча… Першае пісьмовае ўпамінанне пра Смаргонь адносіцца да 1503 года

16.06.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 На зямлi Агiнскага і Багушэвiча…
Першае пісьмовае ўпамінанне пра Смаргонь адносіцца да 1503 года.

Горад быў славуты папяровай мануфактурай, а таксама вядомы як цэнтр прадпрыемстваў гарбарнай і швейнай прамысловасці ў XIX — пачатку XX стагоддзя. Смаргонскі край даў свету такіх слаўных дзеячаў культуры, як кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, этнограф-лінгвіст Ян Карловіч, музыканты Мечыслаў Карловіч і Віктар Роўда, класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч, які адным з першых пачаў выдаваць свае творы на беларускай мове.

Гістарычная жамчужына горада

Галоўнай славутасцю Смаргоні з’яўляецца Кальвінскі збор — архітэктурны помнік XVI стагоддзя. Гэта адзін з цікавейшых помнікаў ранняга рэнесансу на Беларусі.Калі ў Еўропе пачала распаўсюджвацца новая рэлігійная плынь — пратэстанцтва, першыя ўладары Смаргоні Зяновічы пабудавалі храм, які па свайму архітэктурнаму стылю быў узведзены ў поўнай адпаведнасці са сціплымі патрабаваннямі кальвінскага богаслужэння. Пасля смерці Юрыя Зяновіча яго дачка Соф’я прыняла каталіцызм і ў 1621 годзе перадала храм католікам амаль на два з паловай стагоддзі, і Кальвінскі збор стаў касцёлам Святой Тройцы. Пасля падаўлення паўстання супраць царызму ў 1863 годзе каталіцкія касцёлы амаль паўсюдна былі пераўтвораны ў праваслаўныя цэрквы. Вось і ў Смаргоні з 1866 года замест касцёла Святой Тройцы была ўжо Міхайлаўская царква. Але з 1918 года да другой паловы 40-х гадоў мінулага стагоддзя тут зноў гучала польская мова.

Вадзяны млын

Пры ўездзе ў вёску Жодзішкі на рацэ Палавойка, якая ўпадае ў  Вілію, знаходзіцца гістарычны помнік — вадзяны млын, які датуецца 1871 годам. Ён стаіць у нізіне. Па другі бок ад дарогі насупраць млына знаходзіцца штучнае возера. Праз шлюзы пад мостам вада цячэ да млына і з 4-метровай вышыні падае ў чатырохвугольны калодзеж, прыводзячы ў рух турбіну, якая знаходзіцца ў калодзежы, а затым і вал.Гэты млын у 1908—1909 гадах быў набыты дзедам цяперашняга ўладальніка — Юрыем Кабаком. У 1951 годзе, пасля арганізацыі калгаса ў вёсцы Жодзішкі, млын перадалі ва ўласнасць калгаса. Працаваў ён да 1961 года, пакуль у вёску не правялі электрычнасць. Млын стаў не патрэбен. Яго выкупіў у калгаса ў 1995 годзе прадпрымальнік Франц Жылка, які адрэстаўрыраваў млын.

Крэўскі замак

Комплекс абарончых збудаванняў каля вёскі Крэва Смаргонскага раёна належыць да помнікаў сярэдневяковага абаронча-крапаснога дойлідства тыпу “кастэль”. Князь Гедымін для будаўніцтва замка накшталт крыжацкіх выбраў Крэва невыпадкова. У самым пачатку XIV стагоддзя Крэва з’яўлялася не толькі цэнтрам Крэўскага княства са сваімі абарончымі традыцыямі, эканамічнымі і культурнымі сувязямі. Тут былі і значныя людскія рэсурсы, здольныя весці вялікія будаўнічыя работы і ўтрымліваць належную абарону.Даўней сцены Крэўскага замка дасягалі вышыні 12—13 метраў. На вышыні 10 метраў па ўсім перыметры на драўляных бэльках размяшчалася баявая галерэя — памост.Крэўскі замак быў сведкам і месцам многіх гістарычных падзей. Зараз ён — аб’ект турыстычнага маршруту.

Лінія процістаяння

Трагічны лёс напаткаў Смаргонь у гады Першай сусветнай вайны. Праз горад праходзіла лінія руска-германскага фронту. 810 дзён вяліся тут пазіцыйныя баі, якія ператварылі горад у руіны, а жыхароў — у бежанцаў.Маштаб і значнасць падзей, якія адбыліся на смаргонскай зямлі ў гады Першай сусветнай вайны, вартыя таго, каб у горадзе быў створаны мемарыял. Пасля правядзення Рэспубліканскага творчага конкурсу распрацаваны і зацверджаны праект мемарыялу, які цяпер вынесены на абмеркаванне Саюзнага ўрада.

Ён адрадзіў жывое слова

Францішак Багушэвіч — самая буйная фігура ў беларускай літаратуры парэформеннага часу, паэт, імя якога стала першым у шэрагу вялікіх беларускіх нацыянальных паэтаў. З 1898 года ён жыў у Кушлянах (Смаргонскі раён). У гэтай вёсцы — карані ўсёй творчасці Багушэвіча, тут яму добра працавалася, тут ён правёў свае дзіцячыя і юнацкія гады, сюды вяртаўся пасля выгнання. Пры жыцці паэта пад псеўданімамі былі надрукаваны вершаваныя зборнікі “Смык беларускі” (Познань, 1894), апавяданне “Тралялёначка” (Кракаў, 1892). Сапраўдным жа мастацкім адкрыццём беларускага мужыка стаў зборнік “Дудка беларуская” (Кракаў, 1891).Зараз у Кушлянах існуе музей-сядзіба Ф. Багушэвіча.

Мядзведжая акадэмія

Школа дрэсіроўкі мядзведзяў, якая ўвайшла ў гісторыю як Смаргонская акадэмія, была заснавана Радзівіламі ў VII стагоддзі. Медзведзянят вучылі танчыць так: саджалі ў спецыяльную клетку, металічнае дно якой награвалася. Калі ім неставала сіл цярпець гарачыню падлогі, жывёліны пачыналі пераступаць з лапы на лапу. У гэты момант дрэсіроўшчык біў у бубен. Так было штодзённа на працягу месяца-двух. Вучылі мядзведзяў рабіць і іншыя, не зусім “звярыныя” штукі. За шэсць гадоў дрэсіроўкі ў касалапых выпрацоўваўся ўмоўны рэфлекс. Гастралявалі яны па ўсёй Еўропе.

Паланез “Развітанне з радзімай”

Залессе, вёска на Смаргоншчыне, мае непасрэдныя адносіны да славутага паланеза. Менавіта тут у “сядзібе муз”, ці “Паўночных Афінах”, як сучаснікі называлі маёнтак Агінскага, быў напісаны гэты музычны шэдэўр.Паланез Агінскага — сапраўды любімы твор людзей розных узростаў і прафесій. Без яго немагчыма ўявіць еўрапейскую музычную культуру.У вёсцы Залессе, дзе знаходзіцца маёнтак Агінскіх, створаны літаратурны музей-сядзіба М.К.Агінскага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Горад быў славуты папяровай мануфактурай, а таксама вядомы як цэнтр прадпрыемстваў гарбарнай і швейнай прамысловасці ў XIX — пачатку XX стагоддзя. Смаргонскі край...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика