Мовай сэрца
17.06.2010
—
Новости Культуры
|
Ужо больш за паўтара дзесятка гадоў на базе Валожынскага раённага Дома культуры плённа працуе народнае лiтаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”. У 1997 годзе калектыву прысвоена высокае званне народнага. Нямала зроблена ўдзельнiкамi суполкi за гэтыя гады, гаворыць кiраўнiк лiтаб’яднання вядомая ў Беларусi паэтэса Валянцiна Гiруць-Русакевiч. Гэта пад яе па-мацярынску добрай i ласкавай рукой з невялiкiх, часам зусiм яшчэ нясмелых, ручайкоў-вершыкаў збiраецца сапраўды магутная паэтычная рака, якая потым улiваецца ў цудоўныя кнiжныя зборнiкi. Валянцiна Францаўна з’яўляецца сябрам Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Яе творчасць лiтаратуразнаўцы даўно ведаюць i аддаюць ёй належнае за незвычайную пранiкнёнасць, шчырасць i пяшчоту жаночых слоў, адрасаваных чалавеку, радзiмай старонцы. Тонкая лiрыка, грамадзянскасць, гумар, сатыра, прызнанне ў каханнi – уся гэтая шматграннасць наогул уласцiва паэзii валожынцаў. Тых «рунёўцаў», каго ўсiмi сiламi падтрымлiвае кiраўнiк лiтаратурнай суполкi. Яна добра ведае, як цяжка часам бывае самай чыстай вадзiцы нават з асвячонай крынiцы знайсцi свой адметны шлях да вялiкай ракi, каб трапiць у мора. Таму i дапамагае кожнаму як можа. Сонейка ўстала з-за хмаркi, Дзень на зямлю прыляцеў, I матыльковыя стайкi Лётаюць каля дзяцей. I хочацца верыць у шчасце – Вiруе жыццё на зямлi. Хай вецер разгонiць няшчасцi, I птушкi каб гнёзды звiлi. Хай будзе надзея i вера, I мiр на зямлi для дзяцей. I хай адчыняюцца дзверы У хаце для добрых людзей! Так шчыра напiсала ў адным са сваiх вершаў, надрукаваных у раёнцы, валожынская школьнiца Анастасiя Макар. — I як жа не падтрымаць дзяўчынку, калi з яе няхай трохi па-дзiцячы наiўнымi словамi нельга не пагадзiцца i дарослым. Гэта ж заклiк да кожнага з нас бачыць i ў маленькiм чалавеку вялiкага грамадзянiна Сусвету, — гаворыць Валянцiна Гiруць-Русакевiч. Сама яна нямала спазнала гора на сваiм жыццёвым шляху. Даўно змагаецца з хваробамi, перад якiмi большасць людзей даўно скарылiся б. З двума маленькiмi сыночкамi на руках чакала мужа з далёкага Афганiстана. Дачакалася. Вырасцiлi дзетак, растуць унукi. I, здаецца, сёння можна было б жыць i цешыцца, што ўсё менавiта так адбылося-скончылася, ды тыя рубцы-напамiны, вiдаць, былi надта балючымi, бо i зараз нагадваюць пра сябе... Хтосьцi, можа, здаўся б на лiтасць лёсу, ды толькi не Валянцiна Францаўна. Яна сапраўдны баец, так жартаўлiва-сур’ёзна пра яе часам кажуць знаёмыя i сябры. На ўсё i для кожнага ў яе хапае часу, цярпення, добрых i суцяшальных слоў падтрымкi... “Я адкрываю вам душу” — так творца назвала сваю першую кнiгу. Праз два гады выдала зноў зборнiк вершаў — “Пад зоркаю лёсу”. А напярэдаднi юбiлею паэтэсы свет убачыла кнiжка “Мовай сэрца”. Зараз у адным са сталiчных выдавецтваў рыхтуецца чарговая – “Каляровыя вятры”, куды ўключаны творы для маленькiх, мяркую, што равеснiкаў яе ўнукаў. I гэта толькi часцiнка яе жыцця, працы. На працягу некалькiх апошнiх гадоў Валянцiна Гiруць-Русакевiч узначальвала раённы савет жанчын, цяпер з’яўляецца яго актыўным членам. Двойчы за апошняе дзесяцiгоддзе называлася лепшым работнiкам культуры ў раёне. Партрэт Валянцiны Францаўны неаднаразова змяшчаўся на Дошцы гонару. А ў 2008 годзе яна атрымала нават спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Беларусi. Гэтая высокая адзнака працы, кажа паэтэса, i дапамагла больш грунтоўна падрыхтаваць i выдаць апошнi зборнiк вершаў. Мовай сэрца i сёння яна заклiкае людзей любiць свой край, садзейнiчае развiццю творчых здольнасцей удзельнiкаў лiтаратурна-мастацкага аб’яднання. Лепшыя вершы друкуюцца ў раённай газеце на “Лiтаратурнай старонцы”, якую таксама дапамагае рыхтаваць Гiруць-Русакевiч. А якiя толькi пiсьменнiкi i паэты не выступалi перад маладымi “рунёўцамi”! Мiкола Чарняўскi, Уладзiмiр Матвеенка, Вiктар Гардзей, Алесь Бадак, Навум Гальпяровiч, Яўген Хвалей, Уладзiмiр Саламаха, Вiктар Шнiп i многiя iншыя. Любяць на Валожыншчыне лiтаратурнае слова. З гонарам працягваюць славiць сваю старонку i справу знакамiтых землякоў, такiх, як Сымон Будны, Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч, Стары Улас, Канстанцыя Буйло. Да якiх можна далучыць Пятра Бiтэлю, Хведара Чэрню, Вячаслава Рагойшу, Вiктара Шнiпа i iншых. I хто ведае, можа, у недалёкiм будучым хтосьцi з сённяшнiх “рунёўцаў” таксама прадоўжыць гэты спiс знакамiтых землякоў. Падставы для гэтага i творчы патэнцыял ёсць у многiх, працягвае Валянцiна Францаўна. У сёмым выпуску зборнiка “Слова Купалы да творчасцi клiча” змешчаны вершы Аксаны Мiтрошчанкавай, Таццяны Косiк, Веранiкi Рубацкай, Марыi Кужоўнiк i Таццяны Састраўчук – пераможцаў у розных намiнацыях раённага конкурсу “Маладыя галасы-2007”. У 2005 годзе пры фiнансавай падтрымцы Валожынскага райвыканкама ў рамках святкавання 605-годдзя ўзнiкнення райцэнтра таксама выйшаў зборнiк вершаў “Зямлi маёй i землякам”. Нягледзячы на фiнансавы крызiс, у 2009 годзе ўдзельнiкi лiтаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, людзi розных узростаў i прафесiй, здолелi выдаць кнiжку сучаснай паэзii Валожыншчыны пад назвай “Нашчадкi”. З не меншай радасцю, чым сапраўдных артыстаў, прымалi i прымаюць валожынскiх “рунёўцаў” у Мядзелi, Iўi, Смаргонi, Мiнскiм раёне... Яны ж на шчыры, сардэчны прыём заўсёды адказваюць цёплым паэтычным словам. Вось якiя радкi прысвяцiла Валянцiна Гiруць-Русакевiч, напрыклад, Нарачанскаму краю: Непаўторнасць Па хвалях спакойных вясёла-гуллiва Танцуюць променi сонца. О Божа! Няхай гэты дзень шчаслiвы Працягваецца бясконца, Каб водар гаючы мне пiць – не напiцца Травяна-саснова-азёрны. Хай сцюжай зiмоваю мне прыснiцца Летняя непаўторнасць, Калi прахалодныя Нарачы хвалi Бралi ў абдымкi смела I патаемнае штось шапталi, Дорачы ласку целу. I прыгажосцю такой зямною Аж захлынаецца сэрца! Мне без сустрэчы новай спакою Не будзе ўжо, здаецца... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валянцiна Гiруць-Русакевiч - сябар Саюза пiсьменнiкаў Беларусi... |
|