Што расійцу добра, то беларусу — вілы. 21.by

Што расійцу добра, то беларусу — вілы

18.06.2010 12:06 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нягледзячы на агульнасць моў, вырабленая ў Расіі рэклама не заўсёды ўспрымаецца беларусамі з‑за розніцы ў менталітэце.

Такое меркаванне выказаў крэатыўны дырэктар кампаніі Smart Group Ogilvy Belarus Улад Савельеў на прэс‑ланчы ў рамках фестывалю беларускамоўнай рэкламы «Аднак».

Фестываль «Аднак» стартаваў 13 мая і прадоўжыцца да пачатку ліпеня. На сустрэчах з журналістамі, якія ладзяцца ў рамках фестывалю, абмяркоўваюцца актуальныя праблемы ў сферы рэкламы. Цяперашні прэс‑ланч быў прысвечаны развіццю беларускамоўнай рэкламы ў інтэрнеце.

Як адзначыў Савельеў, Smart Group Ogilvy якраз займаецца інтэрнет‑рэкламай. «Нашы даследаванні паказваюць, што беларусы не так успрымаюць рэкламу, вырабленую ў Расіі, як рускія, нягледзячы на тое, што рэклама выраблена на зразумелай беларусам рускай мове.

Нягледзячы на тое, што руская мова зразумелая ўсім, з‑за розніцы ў менталітэце часам расійская рэклама ў Беларусі проста не працуе», — сказаў дырэктар кампаніі.

Ён лічыць, што беларускім рэкламістам трэба не запазычваць рэкламу з Расіі, а ствараць свой арыгінальны прадукт, які быў бы разлічаны на беларусаў. Адной з асаблівасцяў беларускай рэкламы магло б стаць выкарыстанне ў ёй роднай мовы, падкрэсліў Савельеў. «На жаль, большасць рэкламадаўцаў кансерватыўныя, не кожны рэкламадаўца пагаджаецца на тое, каб выкарыстоўваць беларускую мову ў сваіх рэкламных роліках або матэрыялах», — канстатаваў спецыяліст.

Развіваючы тэму, адна з каардынатараў кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская прывяла звесткі сацдаследаванняў, згодна з якімі 37% жыхароў Беларусі хацелі б бачыць беларускамоўную рэкламу, а 70% жадаюць бачыць рэкламу з беларускім нацыянальным каларытам.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зробленая ў Расіі рэклама не заўсёды ўспрымаецца беларусамі з‑за розніцы ў менталітэце, адзначаюць спецыялісты.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика