Памяці землякоў, маці і загінулых
29.06.2010 12:26
—
Новости Культуры
|
У Міснку працуе выстава «Мастацкая прастора Віцебшчыны».
Віктар Міхайлоўскі. Раскіданае гняздо. Георгій Кісялёў. Бурлак з серыі «Шукальнік». Анатоль Ізаітка. Грамніцы. Анатоль Ізаітка. Провады восені. Аляксандр Салаўёў. Памяці загінулых. Уладзімір Вальноў. Распяты шлях. Памяці землякоў В. Быкава. Такая выстава — рэдкая магчымасць ацаніць дасягненні мастацтва правінцыйнага. Адбор твораў не рабіўся па канкрэтнай тэме. Мастакі аб’яднаныя толькі сяброўствам у абласным аддзяленні Саюза мастакоў. Таму тут можна ўбачыць партызанаў, хрысціянскія храмы, паганскія вобразы. Творы, прысвечаныя землякам, матулям, загінулым… Дзесяткі карцін, пісаных алеем, і акварэлі, ручное ткацтва і чаканка, інсталяцыі. Выстава працягнецца ў Палацы мастацтва да 4 ліпеня.КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Міснку працуе выстава «Мастацкая прастора Віцебшчыны».
|
|