Пачаўся 6-ы сезон «Футурамы»
06.07.2010 13:50
—
Новости Культуры
|
Папулярны мультсерыял для дарослых «Футурама» распачаў свой 6-ы сезон. Гэта будзе 26-серыйны год і як заўсёды «Футурама» будзе ісці на канале Comedy Central. У Сеціве ўжо можна паглядзець першыя дзве серыі. «Футурама» — аўтарства пладавітага бацькі «Сімпсанаў» Мэта Гронінга. Серыял распавядае футурыстычную гісторыю незвычайнага калектыва з фірмы міжзоркавай дастаўкі «Футурама». Загорнутая ў жанр псеўданавуковай фантастыкі мульстужка моцна «наязджае» на бязлітаснасць сучаснага грамадства, кранаючы тэмы незайздроснай будучыні чалавецтва. Разам з тым у серыяле стае дасціпнага гумару. Часам аднавокія, часам без вачэй, а часам зусім не людзі, галоўныя героі Фрай, Лайла, Бэндэр, а таксама прыхадзень з космасу доктар Цойдберг з’яўляюцца таксама ў чатырох поўнаметражных фільмах, кожны з якіх чапляе новае сацыяльнае пытанне. «Мы ўсцешаныя, што Мэт Гронінг і Дэйвід Коэн пагадзіліся, у гэтым Сусвеце ў іх яшчэ засталося шмат нераспаведзеных гісторыяў», — сказана ў афіцыйнай заяве, кіраўнікоў тэлекампаніі «Фокс». А Мэт Гронінг дадаў: «Засталося пратрымацца 25776 серыяў, і мы нагонім час дзеяння серыялу, 3000-ы год». ЛК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папулярны мультсерыял для дарослых «Футурама» распачаў свой 6-ы сезон. Гэта будзе 26-серыйны год і як заўсёды «Футурама» будзе ісці на канале Comedy Central. У Сеціве ўжо...
|
|