Расейская шпіенка будзе судзіцца за свае інтымныя фоты
10.07.2010 18:28
—
Новости Культуры
|
Ганна Чэпмэн, абвінавачаная ў ЗША ў шпіянажы і вымененая на заходніх шпіёнаў у Расіі, падасць у суд на былога мужа за тое, што ён апублікаваў у прэсе яе старыя эратычныя фатаграфіі.
Свайго мужа Чэпмэн спакушала, чым магла. © newsoftheworld.co.uk На вяселлі яны выглядалі шчаслівай парай. © newsoftheworld.co.uk Першым мужам шпіёнкі быў просты англійскі пацан. © newsoftheworld.co.uk Няясна, ці выкарыстанню эратычных цацак шпіёнку вучылі ў школе разведкі, Чэпмэн звярнулася да амерыканскага адваката Роберта Баўма з просьбай патлумачыць, ці можа яна звярнуцца ў суд у дадзенай сітуацыі. На думку Баўма, гэта магчыма, і ён мае намер працаваць па дадзенай справе. Асабістыя фатаграфіі Чепмен з"явіліся ў прэсе. Яны былі зроблены ў той час, калі недалугая расейская Мата Хары была замужам за брытанцам Алексам Чэпмэном. Здымкі носяць эратычны характар. Чэпмэн на іх зафіксаваная для гісторыі з садамазахісцкімі цацкамі і і прысоскамі на цыцкі.Шлюб доўжыўся ўсяго два гады: імаверна, жыццё са звыклым брытанцам мала цікавіла начальства Чэпмэн, сапраўднае прозвішча якой — Кушчанка. І яна адправілася за акіян ужо як Чэпмэн — ідэальная трансфармацыя для шпіёнкі. Дзіва што падмануты муж з радасцю апублікаваў фатаграфіі. Сяргей Гезгала Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ганна Чэпмэн, абвінавачаная ў ЗША ў шпіянажы і вымененая на заходніх шпіёнаў у Расіі, падасць у суд на былога мужа за тое, што ён апублікаваў у прэсе яе старыя...
|
|