Памяці герояў
26.07.2010 11:44
—
Новости Культуры
|
25 ліпеня ў Лідскім раёне адбылося ўшанаванне памяці паўстанцаў, палеглых у сутычцы з расійскімі войскамі ў 1863 годзе. У нядзелю 25 ліпеня ў полі ля вёскі Малое Ольжава, за 12 км ад Ліды, на былым месцы бою з царскімі войскамі запалілі знічкі ды ўсклалі кветкі. Ксёндз Рычард з Белагруды адслужыў імшу. Кіраўнік лідскай суполкі ТБМ Станіслаў Суднік нагадаў прысутным пра тагачасныя падзеі і трагічны лёс паўстанцаў. У 1863 годзе Лідскі павет паўстаў адным з першых. Станіслаў Суднік натхнёна тлумачыць гэта вялікай канцэнтрацыяй патрыётаў у ваколіцах Вільні. Супраць паўстанцаў неўзабаве былі накіраваныя царскія войскі. На полі спачываюць рэшткі атрада Людвіка Нарбута, які адступаў ў бок Польшчы цераз Нёман. Колькасць палеглых невядомая — адмысловыя раскопкі не вяліся, і цяпер наўрад ці які археолаг будзе варушыць косткі памерлых. Атрад Нарбута быў нешматлікім, але пад ягоным кіраўніцтвам ваявалі Францішак Багушэвіч, Міхал Андрыёлі, каторы пазней у Італіі стварыў карціну «Смерць Л. Нарбута». Жалобнае мерапрыемства на памятным месцы ўпершыню было праведзена ў 1995 г. Традыцыйная імпрэза штогод ладзіцца ў апошнюю нядзелю ліпеня, перад угодкамі абвяшчэння Дэкларацыі аб суверэнітэце 27 ліпеня 1990 г. Сёлета 27 ліпеня сябры лідскага ТБМ плануюць наведаць магілу ксяндза Адама Фалькоўскага, пакаранага за чытанне маніфесту паўстання. Першы каменны помнік на полі бою ўсталяваны адразу ў 1863 г. У 1925 г. быў пастаўлены драўляны крыж, які некалькі гадоў таму зруйнавалі невядомыя. Цяпер на полі засталіся два драўляныя крыжы, усталяваныя ў Каменны помнік на месцы падзей. На полі спачываюць паўстанцы Нарбута. Станіслаў Суднік тлумачыць, Рыгор Кастусёў і Віктар Івашкевіч (справа) слухаюць. На цябе, наша моладзь, надзея. Падзяліцца навіной:
Юліян Місюкевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 1863 годзе Лідскі павет паўстаў адным з першых.
|
|