Гран-пры міжнароднага фестывалю ў Санкт-Пецярбургу атрымаў беларускі жаночы хор "Чароўныя лiлеi". 21.by

Гран-пры міжнароднага фестывалю ў Санкт-Пецярбургу атрымаў беларускі жаночы хор "Чароўныя лiлеi"

09.08.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі жаночы хор "Чароўныя лiлеi" атрымаў некалькі ўзнагарод VI Міжнароднага фестывалю харавога мастацтва "Спеўны свет" імя Юрыя Фаліка, які з 30 ліпеня па 4 жніўня прайшоў у Санкт-Пецярбургу.Жаночы хор "Чароўныя лiлеi" быў створаны на базе змяшанага хору аддзялення харавога дырыжавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (БДАМ) пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў дацэнта БДАМ Інесы Бадзякі.

Як паведамілі БелаПАН у БДАМ, хор упершыню прадстаўляў Беларусь на гэтым фестывалі. У конкурснай праграме ўдзельнічалі харавыя калектывы і вакальныя ансамблі з 20 краін, у тым ліку Японіі, Славеніі, Арменіі, Венгрыі, Эстоніі, Турцыі, Даніі.

Выступаючы ў трох катэгорыях, беларускія выканаўцы занялі прызавыя месцы: у катэгорыях "Духоўная музыка" і "Аднародныя хары" "Чароўныя лiлеi" атрымалі дыпломы лаўрэата II прэміі, у катэгорыі "Сучасная музыка" — дыплом лаўрэата I прэміі.

У другім туры конкурсу беларускі хор атрымаў Гран-пры, апярэдзіўшы мужчынскі хор Victoria Саратаўскага губернскага тэатра харавой музыкі і хор "Спегані" (Ерэван).

Прыз "Найлепшай салістцы" прысуджаны Алёне Працко, студэнтцы 4-га курса БДАМ, за выкананне сольнай партыі ў творы "Песня Вірынеі з палаца" з оперы "Вірынея". Акрамя таго, беларускі калектыў атрымаў прыз сімпатый гледачоў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі жаночы хор "Чароўныя лiлеi" атрымаў некалькі ўзнагарод VI Міжнароднага фестывалю харавога мастацтва "Спеўны свет" імя Юрыя Фаліка, які з 30 ліпеня па 4...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика