«Пасланне сябрам» Ларысы Геніюш
10.08.2010 18:07
—
Новости Культуры
|
Выйшаў дыск з голасам Ларысы Геніюш. Запіс, на якім паэтка чытае свае вершы, быў зроблены ў маі 1981 года ў Зэльве. На дыску ў дадатак змешчаны фотаздымкі сяброў суполкі «Паддашкаўцы». Гэта было нефармальнае аб’яднанне людзей у 1966-1985, якія любілі Беларусь. Ларыса Геніюш, Яўген Кулік, Мікола Ермаловіч, Міхась Ткачоў… Летась выйшаў дыск «Галасы», на якім змешчаны запісы 1968 года з чытаннем вершаў Ларысай Геніюш, Уладзімірам Караткевічам і Рыгорам Барадуліным. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выйшаў дыск з голасам Ларысы Геніюш. Запіс, на якім паэтка чытае свае вершы, быў зроблены ў маі 1981 года ў Зэльве.
|
|