Чатыры малавядомыя факты пра Дажынкі
16.08.2010 14:22
—
Новости Культуры
|
Чатыры малавядомыя факты пра свята Дажынкі, прадстаўленыя грамадскай кампаніяй
Афіцыёзныя Дажынкі — прыдумка даўняя і не выключна беларуская Як бачна з матэрыялаў польскага Нацыянальнага лічбавага архіва, афіцыёзу хапала на Дажынках і ў далёкім 1934 годзе. Вось як адзначалі свята ўраджаю ў Глыбокім, якое тады належала Польшчы. Няма дакладнай даты святкавання Дажынак Штогод кожная вёска святкуе Дажынкі, калі палічыць гэта патрэбным. І залежыць гэта не ад афіцыйнага абвешчання, а ад расклада сельскагаспадарчых прац і надвор'я. Цудоўная нагода ўхапіцца за “Богаву бараду” Мала хто ведае, што “Богава барада” - не толькі трапны выраз (“весці жыццё заможнага чалавека. Дажынаючы апошні загон, жнеі пакідаюць на ім невялікі лапік лепшага жыта - “Богаву бараду” (іншыя назвы — “Дзедава барада”, “Каза”, “Cпарыня”, “Hаёк”). Жанчыны cтаранна выполваюць траву паміж калівамі. Затым на камяні, прасунутым між сцяблін, ці на белай сурвэтцы клалі ахвяру — акраец хлеба і соль. “Богава барада” павінна была захаваць урадлівую сілу зямлі і перадаць яе наступнаму ўраджаю. Паводле вераванняў амаль усіх еўрапейскіх народаў, душа нівы хаваецца ў апошняй лапінцы нязжатых каласоў.
Свята па падвышэнні нараджальнасці Хлеб з соллю, якія кладуць ля асновы "барады" — гэта ахвяра духам нівы, тым казлападобным істотам, якія, паводле ўяўленняў, з'яўляюцца пладаносным пачаткам і спрыяюць не толькі ўраджаю, але і прыплоду сям'і. Дзеўкі ж, якія хочуць выйсці замуж, павінны пакачацца па апошнім, дажынкавым снапе. Дадамо, што апошні сноп валодае лекавай сілай: яго нясуць да хворых, цяжарных, да маладух, якія нядаўна выйшлі замуж. Вось такія яны Дажынкі — старадаўняе і неафіцыйнае свята ўраджаю і працягу роду. Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!" хоча, каб беларускіх святаў было больш, і таму на сваім сайце Будзьма беларусамі — будзьма з беларускімі святамі! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыёзныя Дажынкі — прыдумка даўняя і не выключна беларуская.
|
|