Беларус, які з усмешкай (Фота)
17.08.2010
—
Новости Культуры
|
У Мінску адкрылася фотавыстава "Усмешкі беларусаў. Вядомых і розных".
У экспазіцыі — 50 фатаграфій. На іх беларусы ўсміхаюцца, у тым ліку вядомыя персоны, напрыклад акцёр Расціслаў Янкоўскі. Выстава створана з работ удзельнікаў фотаконкурсу, які праводзіўся мабільным аператарам life:) з 21 чэрвеня па 1 жніўня. Як паведаміла Як лічыць генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, выстава сімвалічная тым, што фотамастакі імкнуліся раскрыць характар беларуса "крыху з іншага боку". "Ён у нас заўсёды "смурны", сур'ёзны, працавіты. А тут якраз нашы аўтары паказалі яшчэ і беларуса, які з усмешкай", — сказаў Пракапцоў. На яго думку, найбольш цікавыя фатаграфіі вядомых людзей, а таксама работы, на якіх паказаны людзі ў розныя перыяды свайго жыцця — маці з дзецьмі, маладыя і г.д. Дырэктар музея выказаў надзею, што праект атрымае працяг і стане часткай грамадска-культурнай акцыі "Беларусь — гэта мы". Фота: БелаПАН Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску адкрылася фотавыстава "Усмешкі беларусаў. Вядомых і розных".
|
|