Помнікі беларускім героям на вуліцах Вільні
17.08.2010 12:06
—
Новости Культуры
|
Ва ўсім свеце сталіцы з’яўляюцца сімвалам дзяржаўнасці, увасабленнем слаўнай гісторыі народа і яго нацыянальнай ідэі. Мінск з яго цыклапічнымі Тым часам у колішнім цэнтры беларускага адраджэння Вільні, якая ўжо сем дзесяцігоддзяў ёсць сталіцай суседняй Літвы, усё як мае быць. ![]() Гедымін. ![]() Міндоўг. ![]() Манюшка. ![]() Летапісец. ![]() Міцкевіч. Помнік заснавальніку Вільні вялікаму князю літоўскаму Гедыміну быў адчынены на Кафедральнай плошчы ў Ад 1230 да 1263 года ён аб’яднаў землі Наваградчаны, Чорнай Русі, усходнія землі цяперашняй Літвы і частку Полаччаны ў адну дзяржаву. Каранацыя вялікага князя адбылася 6 ліпеня 1253 году ў Наваградку. У сучаснай Літве 6 ліпеня штогод адзначаецца Дзень дзяржавы. На вуліцы Нямецкай, дакладней на бульвары, што насупраць скрыжавання вуліц Traku, Dominikonu, Vilniaus, у 1979 годзе быў усталяваны масіўны помнік Барбары Радзівіл (скульптар Уладас Вільджунас) — жонцы вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста. Іх глыбокія пачуцці і патаемны шлюб (1547) выклікалі супраціў кіроўных эліт Літвы і Польшчы, стаўшы ўвасабленнем трагічнага кахання ў нашым краі. Паводле легенды, дух заўчасна памерлай на Помнік у гонар Францыска Скарыны, а таксама расійскіх першадрукароў і беларусаў з паходжання Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца ўсталялваны ў 1973 годзе ў двары дома № 4 па вуліцы Stikliu, дзе ў XVI стагоддзі месцілася друкарня Скарыны, а пазней — братоў Мамонічаў. Тут і былі надрукаваныя легендарныя Скарынавы «Малая падарожная кніжка» (1522) і «Апостал» (1525), а таксама галоўныя заканадаўчыя дакументы Вялікага Княства Літоўскага — «Трыбунал» (1586) і «Трэці статут ВКЛ» (1588),які з’яўляўся адным з самых прагрэсіўных зводаў законаў тагачаснай Еўропы. У скверы ля касцёла Святой Кацярыны вы ўбачыце помнік аўтару першай беларускай оперы Станіславу Манюшку работы вядомага скульптара Баляслава Балзукевіча. Цікава, што ўсталяваны ён у 1922 г. на пастаменце, які застаўся ад былога помніка Аляксандру Пушкіну. Манюшка пражыў у Вільні з 1840 па 1858 год, працуючы арганістам, кампазітарам, педагогам і арганізатарам музычнага жыцця горада. З Вільняй звязаны значны перыяд жыцця выбітнага беларускага і польскага паэта Адама Міцкевіча. Тут ён вучыўся, пісаў, сядзеў у вязніцы як адзін з арганізатараў таемных моладзевых таварыстваў філаматаў і філарэтаў і назаўжды з’язджаў на выгнанне.У Вільні яму прысвечаны музей, помнік і некалькі мемарыяльных дошак і скульптур ў гістарычным цэнтры горада. У 1978 годзе гарадскія ўлады прынялі рашэнне аб усталяванні паўнавартаснага помніка паэту. Праз шэсць гадоў Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гедымін, Міндоўг, Міцкевіч, Скарына... |
|