Пяць найлепшых афрадызіякаў. 21.by

Пяць найлепшых афрадызіякаў

24.08.2010 18:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошнім часам афрадызіякамі пачалі называць усё запар. Насамрэч гэтым тэрмінам можна называць толькі прыродныя рэчывы, жывёльныя і раслінныя прадукты.

Прадстаўляем спіс самых смачных і вельмі карысных афрадызіякаў — як для мужчын, так і для жанчын.

Спецыі.

Пачнем менавіта з іх. Чаму? Ды таму, што прыпраўленыя спецыямі стравы вельмі смачныя, а самі спецыі карысныя — менавіта яны падвышаюць частату скарачэнняў сардэчнай мышцы, такім чынам, і ціск крыві. Так што калі вы плануеце правесці вечар удваіх са сваёй палоўкай, прыгатуйце сабе і ёй чаго-небудзь са спецыямі. І пастарайцеся не перамудрыць, каб замест прыемнага працягу вечара не выйшаў канфуз — не кожны страўнік вытрымае шмат спецый.

Вустрыцы.

Так, гэты далікатэс для гурманаў уваходзіць у спіс найбольш актыўных афрадызіякаў. Медыкі сцвярджаюць, што ў гэтых малюсках змяшчаецца мноства карысных для нашага здароўя мікраэлементаў. Некаторыя з іх станоўча ўплываюць і на сэксуальнасць. Так што калі вам хочацца палепшыць сваю форму, далучайцеся да клубу гурманаў — аматараў вустрыцаў.

Васабі.

Яшчэ адна нечаканая страва, якую падаюць у японскіх рэстаранах. Вядома, далікатэсам гэты японскі хрэн не назавеш, але ў спалучэнні з морапрадуктамі і сушы атрымліваецца ўнікальны смак. Калі вы хочаце заўсёды быць у добрай сэксуальнай форме, тады, прыходзячы ў японскі рэстаран, замаўляйце сабе стравы, якія падаюцца разам з васабі.

Ікра.

Нездарма яшчэ адзін далікатэс з’явіўся ў нашым спісе. Ікра — адзін з найбольш пажыўных морапрадуктаў, які карысны практычна для ўсяго арганізму. Ікра, па заяве некаторых навукоўцаў, нават здольная паскорыць аднаўленне нервовых клетак (так, ужо даволі даўно вядома, што нервовыя клеткі аднаўляюцца). Ну і для сэксуальнасці ікра таксама надзвычай карысная. Крыху дарагі афрадызіяк, але затое яго карысць нашмат даражэйшая за тую цану, якую вы плаціце за ікру.

Ваніль.

Здзіўленыя? Так, ваніль з’яўляецца яшчэ адным афрадызіякам. Праўда, размова пра натуральную ваніль — сінтэтычныя рэчывы з ванільным пахам не з’яўляюцца карыснымі. Натуральная ваніль, як і чырвоная ікра, станоўча ўплывае на стан нашай нервовай сістэмы. Акрамя таго, ваніль дапамагае палепшыць сэксуальную форму. Можна паспрабаваць набыць эсэнцыю натуральнай ванілі і дадаваць некалькі кропляў гэтага рэчыва кожны раз, калі прымаеце ванну. І прыемна, і карысна. Натуральна, у прадукты ваніль таксама варта дадаваць, бо гэта далікатэс!

Падзяліцца навіной: 
fresher.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтым тэрмінам можна называць толькі прыродныя рэчывы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика