Гадуем беларусаў і ў сярэдніх школах
24.08.2010 14:57
—
Новости Культуры
|
Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка «Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы». «Гадуем беларусаў» — праект, ініцыятарам якога выступіла каманда Неўзабаве простая і трапная ідэя была ўвасоблена ў першай частцы зборніка: «Гадуем беларусаў: Для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў». Дзякуючы працы больш чым ста аўтараў, у дыск увайшлі канспекты праграмных урокаў і пазакласных заняткаў, п’есы для школьнага тэатра і сцэнары святаў, тэксты для чытання і песні з нотамі, фанаграмы, караоке, дыяфільмы, кліпы, мультфільмы, гульні, размалёўкі і шмат чаго іншага… У дапамогу беларускаму выхавальніку, настаўніку, адукатару быў прапанаваны ўвесь дыяпазон навучальных сродкаў: ад традыцыйных тэкставых і графічных — да сучасных аўдыёвізуальных і мультымедыйных. Нядзіва, што «Гадуем Цёплыя словы падзякі, зычэнні і прапановы, водгукі і новыя запыты… Усё гэта натхніла рэдакцыю на дапрацаванае перавыданне першай часткі дыска і — выданне наступнай. Змест другой часткі мультымедыйнага дапаможніка «Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы» прадвызначаны галоўнай тэндэнцыяй сучаснай адукацыі, калі метады пасіўнага навучання адсоўваюцца на другі план, а прыярытэт надаецца актыўным і інтэрактыўным прыёмам ды падыходам. Такім чынам, у «Гадуем Так, у раздзеле «Метадычная скарбонка» настаўнік знойдзе разгорнуты дапаможнік па інавацыйных метадах і формах навучання: тэхналогія педмайстэрняў, нацыянальнае ўзгадаванне, адукацыя на прыродзе, кааператыўнае навучанне, метад актыўнай ацэнкі, навучальны гурток, народныя гульні… Там жа ён зможа пазнаёміцца з досведам калегаў, якія паспяхова практыкуюць актыўныя метады навучання і выхавання. У раздзеле «Пазакласная праца» змешчаны віктарыны, гульні, апісанні трэнінгаў і семінараў, дапаможнікі па стварэнні школьных гурткоў, фальклорных калектываў, сцэнары школьных святаў — а таксама вершы і спеўнік, які аздобяць любую вучнёўскую імпрэзу. Далучыць навучэнцаў да дэмакратычных каштоўнасцяў дапамогуць матэрыялы раздзелаў «Навучанне дэмакратыі» і «Школьнае самакіраванне». Рэдакцыя шчыра спадзяецца, што кожны з карыстальнікаў, у сваю чаргу, падзеліцца ўласнымі матэрыяламі і распрацоўкамі з калегамі, бацькамі, аднадумцамі. Дыскі прызначаны для некамерцыйнага карыстання: каб атрымаць «Гадуем беларусаў», любому адукатару ці адукацыйнай ўстанове дастаткова звярнуцца на адрас info@nastaunik.info. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка.
|
|