Вольскі заспявае народныя песні
25.08.2010 10:47
—
Новости Культуры
|
Абвешчаны спіс асноўных удзельнікаў фолк-фэсту «Камяніца», які адбудзецца 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту. Да хэдлайнераў «Тройцы» і «Палаца» далучыліся гурты «Маланка Аркестр», Akana, «Бан-Жвірба» і GUDA. Акрамя гэтага плануюцца выступы маладых калектываў, а таксама народныя гульні і забавы. «Мы жадаем паказаць розныя бакі сучаснай беларускай фолк-культуры, таму на фэсце будуць не толькі архаічныя спевы і туга, але і сучасныя эксперыменты і шмат пазітыву, — распавядае каардынатар фэсту Сяргей Чэгрынец. — Таксама наведвальнікі будуць мець магчымасць агледзіць усю экспазіцыю музею і проста добра пашпацыраваць сярод лугоў і аўтэнтычных драўляных забудоў 18-20 стагоддзяў». У гэтым годзе фэст таксама распачынае традыцыю запрашэння адмысловых гасцей. Вядомыя выканаўцы з іншых музычных напрамкаў будуць у межах фэсту спяваць народныя песні. Першым з іх будзе рок-музыка Лявон Вольскі. «Запрашэнне было досыць нечаканым, але тым больш цікавым, — прызнаецца Вольскі. — Будзем прэзентаваць невялікую адмысловую праграму з акустычнымі інструментамі. Спадзяюся, што фолк-дзеячы не раскрытыкуюць наш эксперымент». Дарэчы, даехаць сёлета да фэсту будзе значна прасцей. Ад прыпынку «Малінаўка-6» (скрыжаванне вуліц Громава і Слабадской) да музею і ад яго з 13 да 22 гадзін будзе ездзіць бясплатнае маршрутнае таксі. Акрамя таго можна будзе даехаць аўтобусам №203 ад аўтастанцыі «Паўднёва-Заходняя», які ў гэты дзень будзе хадзіць часцей і пазней, чым звычайна. Квіткі: 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Усе сродкі ад продажу пойдуць на рахункі музею. Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рок-музыка выступіць на фолк-фэсце «Камяніца».
|
|