У новым «Дзеяслове» — Някляеў
03.09.2010 19:14
—
Новости Культуры
|
Новы, 47-ы, нумар «Дзеяслова» — таму, хто любіць чаргаваць творы айчыннай літаратуры з яскравымі ўзорамі замежнай. Рэч у тым, што гэтым нумарам на старонках «Дзеяслова» гасцюе часопіс перакладной літаратуры Непрайдзісветаўская частка «Дзеяслова» таксама публікуе пераклад, але твораў айчыннай літаратуры. Як так? А вось так: пераклады апавяданняў аб Мінску 80-х расейскамоўнага празаіка Паўла Анціпава. Яшчэ ў нумары: заканчэнне дзёрзкай драмы Уладзіміра Някляева «Армагедон», паэтычныя падборкі Дар"і Ліс і Васіля Жуковіча. «Дзеяслоў» працягвае адзначаць 100-гадовы юбілей Ларысы Геніюш. Падборку невядомых вершаў паэткі папярэднічае эсэ геніюшазнаўца паэта Міхася Cкоблы. Смачнай вішанькай пры канцы нумара — заўсёдны агляд кніжных навінак. Падзяліцца навіной:
Лявон К. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы, 47-ы, нумар «Дзеяслова» — таму, хто любіць чаргаваць творы айчыннай літаратуры з яскравымі ўзорамі замежнай. Рэч у тым, што гэтым нумарам на старонках...
|
|