"Дзецідзяцей" падзяліліся. 21.by

"Дзецідзяцей" падзяліліся

07.09.2010 19:16 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Частка ўдзельнікаў гурта "Дзецідзяцей" на чале з Ганнай Хітрык заснавала новы праект "S*unduk". "Мне падалося, што куды больш шчыра будзе распачаць з нуля, чым адраджаць старое", - кажа Ганна. Адзін з заснавальнікаў "Дзецідзяцей" Міхась Зуй: "Гэта дзіўна і непрыемна, бо перакрэсьлівае магчымасьць аднаўленьня нашай дзейнасьці".

У "S*unduk" увайшлі Ганна Хітрык, Юлія Глушыцкая, Павал Чымбаевіч і Андрэй Сапоненка, што гралі разам у гурце "Дзецідзяцей". Да іх таксама далучыўся гітарыст Клім Лук’янёнак. Сузаснавальнікі Міхась Зуй і Зьміцер Ясеневіч засталіся па-за праектам.

Сама Ганна кажа, што спадзяецца на доўгатрываласьць гурта "S*unduk". "Мне падалося, што куды больш шчыра будзе распачаць з нуля, чым адраджаць старое. Прынамсі, ня будзе патрэбы задумвацца пра ўзаемадносіны, калі выходзіш на сцэну. А хлопцы не прападуць, у іх жа свой праект ёсьць", - кажа цяпер ужо экс-вакалістка "Дзецідзяцей". Што здарылася ў гурце яна ня хоча казаць і праз тры месяцы пасьля прыпыненьня дзейнасьці. "Мы вырашылі гэта аніяк не камэнтаваць, бо калі я скажу, што прычына ўва мне, дык усе на тое адкажуць, што Хітрык грае ў ахвяру, а калі скажу, што праблемы паўсталі празь іншых музыкаў, дык абавязкова нагавораць, што я перакладаю віну на хлопцаў".

Вобраз Ганны, як і музычная стылістыка новага праекту, мала чым будзе адрозьнівацца, ад таго, што сьпявачка рабіла раней. Хітрык хоча выконваць і свае ранейшыя песьні. Праўда на прэм’еры праекту "S*unduk" 2 кастрычніка музыканты мяркуюць сыграць абсалютна новыя песьні.

Удзельнікі "Дзецідзяцей" і калегі Ганны па Купалаўскім тэатры Міхась Зуй і Зьміцер Ясеневіч са зьдзіўленьнем дазналіся пра ўтварэньне праекту зь сеціва. "Мне было дзіўна і непрыемна, бо гэта перакрэсьлівае магчымасьць аднаўленьня дзейнасьці „Дзецідзяцей“. Мушу сказаць, што мы з гурта не сыходзілі, ініцыятыва была за Ганнай", - кажа Міхась. Пры тым, ён пажадаў посьпехаў сьпявачцы зь яе новым гуртом. "Не хацелася толькі, каб выконваліся песьні, якія мы рабілі разам", - зазначыў музыкант.

Зьміцер Ясеневіч кажа, што навіну пра зьяўленьне новага праекту "S*unduk" найбольш балюча ўспрыняла яго жонка, якая толькі што нарадзіла яму дзіця. "Мы пазнаёміліся дзякуючы нашаму гурту і ў яе вельмі папсаваўся настрой з той нагоды, што наша дачка ніколі ня трапіць на канцэрт „Дзецідзяцей“".

Прэзэнтацыя праекту "S*unduk" заплянаваная на 2 кастрычніка ў Палацы культуры вэтэранаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Частка ўдзельнікаў гурта "Дзецідзяцей" на чале з Ганнай Хітрык заснавала новы праект "S*unduk"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика