Паэты на відэа
14.09.2010 12:05
—
Новости Культуры
|
Захаваць паэтаў для гісторыі вырашылі ў беларускім сеціве. Раз на тыдзень на сайтах Віктар Жыбуль чытае верш «Сенегал» — Ідэя — зрабіць зрэз сучаснай паэзіі без мадэравання, тэматычных і лексічных абмежаванняў, — кажа прадусар праекта, пісьменнік і журналіст Павал Анціпаў. — Чаму ў чорна-белым фармаце? Мы хочам, каб нашыя ролікі ўехалі ў літаратурнае жыццё як у жыццё чалавека ўвайшлі кароткія стужкі братоў Люм"ер. Сярод першых удзельнікаў праекту — Андрэй Адамовіч, Наста Манцэвіч, Віталь Рыжкоў, Антон Рудак, Ася Волкава. Папярэднюю згоду на ўдзел у праекце далі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Джэці, Югася Каляда, Леанід Дранько-Майсюк, а таксама расійскамоўныя паэты Кацярына Зыкава і Дзмітры Строцаў. З многімі паэтамі вядуцца перамовы. Арганізатары праекта кажуць, што хацелі б бачыць сярод удзельнікаў праекта таксама і жывых класікаў: Алеся Разанава і Рыгора Барадуліна. — Знялі мой студыйны выступ з двух дубляў — слова няправільна сказаў, — дзеліцца ўражаннямі ад здымкаў першы ўдзельнік праекту «Чорна-белыя вершы» паэт Віктар Жыбуль. — Падчас чытання ў камеру крыху бянтэжыла малая прастора і адсутнасць публікі, але папрацаваць у жанры камернага відэа было як мінімум цікава. Дарэчы, імёны ўлюблёных паэтаў, якіх вы жадалі б бачыць у «Чорна-белых вершах», дасылайце на адрас razam@budzma.org з пазнакай «вершы». Падзяліцца навіной:
ЛК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
захаваць паэтаў для гісторыі вырашылі ў беларускім сектары сеціва
|
|