Пуцін і беларускія кнігі
15.09.2010 14:57
—
Новости Культуры
|
Маскоўскія замалёўкі Віктара Шніпа. Пуцін і беларускія кнігі На Маскоўскую міжнародную кніжную выставу прыехаў Пуцін. Гэтая навіна ажывіла нашу дэлегацыю. Павінен жа прэм’ер міністр Расіі наведаць ганаровага госця Пушкін і Чырвоная плошча Вечарам, пасля кніжнай выставы, я, як былы жыхар Масквы, павёў у метро на станцыю «Батанічная» Навума Гальпяровіча, Зосю Куставу і Алену Казак, каб заехаць на Пушкінскую плошчу. Дваццаць гадоў, якія мінулі пасля таго, як я жыў тут, далі знаць пра сябе, таму давялося зрабіць пяць перасадак, каб даехаць у патрэбнае места. Выйшлі з метро. Дзе ж помнік Пушкіну? Ледзьве разгледзіў Расказаўшы дзе і што, я павёў сваю кампанію на Чырвоную плошчу. Гулялі больш за гадзіну. Назад вярнуліся, зрабіўшы ў метро адну перасадку… Гасцініца «Турыст» Гасцініца «Турыст»- падрамантаваны савецкі будынак, у якім яшчэ дваццаць гадоў назад спыняліся з Саюзных рэспублік пераможцы сацыялістычных спаборніцтваў. Цяпер за 100 даляраў у суткі ў «Турысце» пасяліцца можа любы, каму ў Маскве няма дзе жыць. Праўда, «Турыст»-гэта не адна гасцініца, а сем. Я жыў у корпусе № 1. Мой нумар быў двухмесны, з просценькім тэлевізарам, з савецкім халадзільнікам, з графінам на стале і двума стаканамі. Было адчуванне, што я, пасяліўшыся ў «Турысце», трапіў у васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя… Маскоўскае таксі Масква. Беларускі вакзал. Шэсць гадзін раніцы. Я з Зосяй Куставай і Аленай Казак толькі што выйшлі з вагона. Сунемся з натоўпам. Таксісты прапануюць падвезці. Мы пытаемся кошт і адмаўляемся. Дорага. Спадзяемся на метро. А там вар’яцкая чарга і мы вяртаемся да таксістаў. А іх ужо і няма. І раптам да нас падыходзіць высокі з пышнай шавялюрай мужчына і, даведаўшыся, што нам трэба ў гасцініцу «Турыст», просіць тысячу. Лена Іванаўна, а яна ў нас у «Мастацкай літаратуры» галоўны бухгалтар, кажа: «Даём шэсцьсот!» «Мала! Тысяча і ўсё тут!» «Раз так, то мы і на мятро можам заехаць!» «Няхай будзе не Па Маскве едзе на хуткасці 100–110 кіламетраў у гадзіну. Я не дзіўлюся, бо калі ехаць так, як ездзяць у нас, то цябе іншыя машыны сапхнуць з дарогі… Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маскоўскія замалёўкі Віктара Шніпа. |
|