На канцэрты Вайцюшкевіча ў Кобрыне не прадалі ніводнага квітка
17.09.2010 16:09
—
Новости Культуры
|
У Кобрыне адмянілі два канцэрты Змітра Вайцюшкевіча. Выканаўца меўся выступіць 17 верасня для дзяцей з дзіцячага садка, а пасля абеду — для старэйшых школьнікаў. Рашэнне адмяніць канцэрты прыняла адміністрацыя ДК з-за нізкага ці, дакладней, «нулявога» папярэдняга продажу квіткоў. Сітуацыю каментуе арганізатар канцэртаў Зміцер Назараў. «Канцэрты мусілі прайсці ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі» і ладзіліся берасцейскай прома-суполкай «Зала чакання». Кошт квіткоў складаў 5 000 рублёў... Сумна, што нават за такія смешныя грошы не знайшліся людзі, якія жадаюць паслухаць такую музыку, сумна, што ніводныя бацькі не далі дзецям 5 000 руб. на дзіцячы канцэрт. Як зрабіць вядомымі беларускіх выканаўцаў у беларускіх умовах?» Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошт квіткоў складаў 5 000 рублёў.
|
|