Нацыянальны гістарычны музей упершыню правядзе выставу дзіцячых цацак ручной работы. 21.by

Нацыянальны гістарычны музей упершыню правядзе выставу дзіцячых цацак ручной работы

20.09.2010 10:55 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выстава, якая пройдзе ў Доме-музеі I з’езду РСДРП з 26 кастрычніка па 12 лістапада, атрымала назву «Аксамітны трус». Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца ўсе, хто робіць цацкі для дзяцей сваімі рукамі.

Музей прапаноўвае майстрам-аматарам падзяліцца сваімі творамі на час правядзення выставы. Пасля заканчэння яе працы ўсе цацкі арганізатары абяцаюць вярнуць уладальнікам.

Цацкі могуць быць выкананыя на любую тэматыку з розных матэрыялаў — дрэва, салёнага цеста, гліны. Гэта могуць быць гульні-канструктары, пазлы, піраміды, кубікі, развіццёвыя дыванкі, падушкі, пано, мяккія кнігі і г.д.

Паводле меркавання арганізатараў, выстава дасць магчымасць пераканацца, што кожная мама можа зрабіць цацку для свайго дзіцяці ўласнымі рукамі. Для бацькоў у рамках мерапрыемства будуць арганізаваныя майстар-класы па стварэнні цацак, для дзяцей — развіццёвыя заняткі і тэатралізаваныя імпрэзы.

Заяўкі ад удзельнікаў выставы прымаюцца да 18 кастрычніка.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава, якая пройдзе ў Доме-музеі I з’езду РСДРП з 26 кастрычніка па 12 лістапада, атрымала назву «Аксамітны трус». Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца ўсе,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика