Жонка Макея пра сябе, сваю сям'ю і прынцыпы
22.09.2010 10:53
—
Новости Культуры
|
Вера Палякова — акторка, спявачка, вядучая Вера проста была ў дэкрэтным водпуску. Яе малодшаму сыну Арцёму нядаўна споўніўся год і два месяцы, сынок падрос і стаў на свае ногі, а ў маладой мамы з’явіўся час, каб у перапынках паміж здымкамі і хатнімі справамі падзяліцца навінамі з карэспандэнтам і проста пагутарыць пра «жыццё як жыццё». — Вера, калі вам тэлефануюць і дамаўляюцца аб інтэрв’ю, якія пачуцці ў вас узнікаюць? — Дзе знайсці час?! Праўда, шкада часу. Асабліва, калі запрашаюць на тэлевізійныя здымкі. Уявіце сабе, што трэба падабраць касцюм, зрабіць макіяж і прычоску, прыехаць, здымацца. Замест гэтага можна зрабіць кучу карысных спраў. Шчыра кажучы, у мяне ўжо ёсць імідж і пэўная папулярнасць. Адпачывала разам з сынам нядаўна ў санаторыі ў Сочы і да мяне падыходзілі зусім незнаёмыя людзі з воклікамі: «Ой, Верачка, а мы вас ведаем. А які ў вас хлопчык прыгожанькі, дайце ж на яго паглядзець!». Вось у чым вымяраецца папулярнасць, а не ў колькасці тэлевізійных гадзін. — У — На — Вера, вы тэлевядучая і актрыса. А што лепш? — У першую чаргу, я драматычная актрыса. Усё астатняе: тэлебачанне, спевы — гэта дадатковыя рэчы. Нехта можа толькі іграць у тэатры, камусьці па душы кіно. А мне трэба ўсё разам. Мне цікава яшчэ і весці канцэрты, працаваць на ТБ. — Ці можаце дзеля ролі змяніць знешні выгляд, напрыклад, як Кэтрын Зэта Джонс папаўнець на 20 кілаграмаў? — Мне б пахудзець, а не паправіцца (Смяецца). А то пасля нараджэння другога сына ўсё прыходзіць у форму не так хутка, як хочацца. Насамрэч, усё залежыць ад ролі, наколькі яна для мяне важная. — Дарэчы, вы яшчэ і спяваеце. У — Я не спявачка, я актрыса, якая спявае. Увогуле, спяваць пачала раней, чым займацца акцёрскім майстэрствам. З 6 гадоў займалася ў школе з харавым ухілам. Танцавала, займалася па класе фартэпіяна і хацела стаць, як Ала Пугачова. Ідэя запісаць дыск прыйшла тады, калі мы многа калясілі па гарадах і сёлах з творчымі сустрэчамі. Заўсёды цікавей глядзець на артыста, калі ён нешта праспявае ці станцуе. Цяпер музыкай не займаюся. Таму што ў мяне маленькі сын. Ды я ўвогуле малайчына (смяецца). Калі Арцёму было ўсяго тры месяцы, выйшла на — А якая вы мама? — Я лічу, што дрэнная. А мае блізкія гавораць, што — А па жыцці вы даверлівая? — Я імкнуся верыць людзям. Аднак заўсёды бачу, калі яны не шчырыя са мной. (Вера адзіная з маіх субяседнікаў, хто не запатрабаваў матэрыял на вычытку. — Аўт.) — Цікава, а як ставіліся бацькі да вашай прафесіі? — Мае бацькі былі катэгарычна супраць, каб я была артысткай. Мама ў мяне доктар педагагічных навук, прафесар. Бацька мае тэхнічную адукацыю. Бабуля — стаматолаг. Яны, вядома, хацелі, каб я атрымала больш зямную прафесію. Мама марыла, каб я пайшла ў навуку, напісала дысертацыю. Аднак я заўсёды займалася творчасцю. — Вы выкладаеце ў Беларускай акадэміі мастацтваў сцэнічны рух, сцэнічны бой і фехтаванне. Чаму такія не зусім жаночыя заняткі прыйшліся вам па душы? — Так склалася, што на момант заканчэння Акадэміі па размеркаванні мяне бралі ва ўсе тэатры, пакуль не даведваліся, што я цяжарная. (Смяецца.) Усё ж такі мяне ўзялі ў ТЮГ, дзе я працавала роўна 60 дзён, пакуль не пайшла ў дэкрэт. І Лідзія Аляксееўна Сямашка, мой выкладчык па сцэнбою і сцэнруху, прапанавала паступіць у аспірантуру. Я вывучала і педагогіку, і логіку, пісала кандыдацкі мінімум, пісала дысертацыю, як і хацела мая мама, але не абараніла яе. Ездзіла ў Маскву, пераймала вопыт расійскіх калег. Вось так і склалася, што ў Беларускай акадэміі мастацтваў я адзіны педагог, які ведае гэтыя прадметы. Шчыра скажу, што не зарплата мяне там трымае, таму што яна мізэрная. Мне цікава выкладаць. І гэта вызначальны фактар. — Як вы любіце адпачываць? — Я адпачываю разам са сваімі дзецьмі. Я не наведваю свецкія вечарыны. Калі некуды хаджу, то толькі з мужам. Паколькі ён чалавек заняты, нам рэдка куды даводзіцца наведвацца. Мы любім выбірацца за горад. Нядаўна была на поўдні разам з дзецьмі. З імі ж наведваем санаторыі. Зімой усёй сям’ёй едзем у горы, катаемся на лыжах. — Любіце экстрым на горных лыжах? — У параўнанні з мужам і старэйшым сынам я катаюся кепска. Дзіма ў нас і з трамплінаў на лыжах умее — ажно духі займае. Я катаюся, як чайнік, так сказаць. Але з гор спускаюся. — З хатнімі справамі спраўляецеся самастойна? — У мяне ёсць памочніца. Таму я не без страху ўспамінаю тыя дні, калі яна была ў адпачынку. У суботу і нядзелю ў мяне спектаклі, і таму без памочніцы мне цяжкавата ўсё паспець адной. Дапамагаць няма ж каму. Муж заўсёды на працы.Убіраю, мыю, прасую кожны дзень. Гатую таксама сама. Многія нашы сябры прыязджаюць спецыяльна на мае катлеты. — Падзяліцеся прафесійнымі планамі. — Я вярнулася ў тэатр ( Тое, што вы не ведалі пра Веру Палякову 1. У яе натуральны колер валасоў. Падзяліцца навіной:
Вольга Коршун, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вера Палякова даўно не давала інтэрв’ю. Што здарылася? |
|