Новая песня ад «Крамбамбулі» — «Раз-два-тры — усе за стол!». 21.by

Новая песня ад «Крамбамбулі» — «Раз-два-тры — усе за стол!»

23.09.2010 12:21 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пазітыў яднае — лічыць грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і прэзентуе ўсім аматарам файнай музыкі новы сінгл гурта «Крамбамбуля» «Раз-два-тры — усе за стол!».

«Крамбамбуля» — адзін з найбольш яскравых і папулярных беларускіх музычных калектываў дзесяцігоддзя. Менавіта гэтаму гурту на чале з Лявонам Вольскім мы мусім дзякаваць за сапраўдныя народныя хіты «Абсэнт», «Госьці», «Турысты» і шмат іншых цудоўных песень.

На новым сінгле «Крамбамбуля» вяртаецца да публікі пасля трохгадовага перапынку з новым складам, новымі песнямі і фірмовым добрым настроем!

«Крамбамбуля» захавала свае лепшыя якасці і набыла новых колераў, стыляў і нават галасоў. Цяпер у нас усе не толькі граюць і танчаць, але яшчэ і спяваюць! — распавядае Лявон Вольскі. — Энергіі назапашана шмат, таму зараз мы распрацоўваем адразу некалькі новых творчых вектараў. Па-першае, рыхтуецца вясельная праграма, у межах якой мы спалучаем лепшыя здабыткі рок-н-ролу, сонечнага ска і вясковага каларыту. Да яе і адносіцца гэты сінгл. Па-другое, рыхтуем праграму народных песень Беларусі і іншых краін. Да яе таксама зробім сінгл».

Зараз «Крамбамбуля» — гэта Лявон Вольскі (вакал, гітара), Паўлюк Рысь (гітара, вакал), Альгерд Гарус (гітара, вакал), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас, вакал), Сяржук Штэндэр (бубны, вакал), Радаслаў Сасноўцаў (труба, вакал), Кастусь Карповіч (трамбон, вакал).

Пры канцы года «Крамбамбуля» плануе вялікі канцэрт з новай праграмай, а да гэтага музыкі збіраюцца зняць кліп на адну з песень сінгла «Раз, два, тры — усе за стол!». А на якую — вырашаць слухачы праз адмысловае інтэрнэт-галасаванне, якое ўжо пачалося на старонцы krambambula.by.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крамбамбуля — Раз-два-тры — усе за стол!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика