Выйшаў чарговы «ваенны» ARCHE. 21.by

Выйшаў чарговы «ваенны» ARCHE

24.09.2010 15:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У адрозненні ад 5-га нумара за 2010 г., калі гутарка ішла збольшага пра вайсковыя аспекты Другой сусветнай вайны, у новым, 7,8 здвоеным нумары акцэнт робіцца на акупацыйнай палітыцы ў Беларусі. Пуга ці пернік? Які быў выбар нямецкай акупацыйнай улады ў дачыненні да беларускага насельніцтва? У нумары, які атрымаў назву «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі», — працы, прысвечаныя нацысцкай прапагандзе: нямецкіх даследчыкаў Аляксандра Піліча і Тэрэзы Фогт. А таксама працы, прысвечаныя непрыхаванаму тэрору: тэксты беларускай даследчыцы Вольгі Голеты, ізраільскіх гісторыкаў Егуды Баўэра і Шлёма Клеса, і нямецкага — Аляксандра Фрыдмана. У новым таксама разглядаюцца агульныя праблемы акупацыі — нямецкі навуковец Фелікс Акерман даследуе іх на прыкладзе захопленай Горадні. А яшчэ — праца Юры Грыбоўскага аб паліцыянцкіх фарміраваннях.

Акрамя гэтага ў новым ARCHE друкуюцца гістарычныя першакрыніцы, сярод якіх акты гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубэ.

Традыцыйна ў нумары — каляровыя і чорна-белыя фатаграфіі ваенных часоў і ўзоры агітацыйнага мастацтва. Укладыш — мапа «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», дзе пададзена адміністратыўнае дзяленне Беларусі ў час нямецкага захопу з пазначэннем населеных пунктаў, знішчаных фашыстамі, а таксама канцлагероў.

Падзяліцца навіной: 
Лявон К.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
нумар атрымаў назву «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика