Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашае на дзень нараджэння. 21.by

Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашае на дзень нараджэння

28.09.2010 10:46 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская Інтэрнэт-БібліятэкаKamunikat.org адзначае свой 10-ы дзень нараджэння. Дзень нараджэння ладзіць Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org узнікла ў 2000 годзе як прыватная ініцыятыва і на працягу некалькіх гадоў існавала на грамадскіх пачатках. З часам сціплы збор публікацый беларусаў Беласточчыны, дзякуючы фінансавай падтрымцы польскага МЗС у рамках праекту «Польская Дапамога», перарос у буйную бібліятэку, якая сёння з’яўляецца адной з найбольш папулярных беларускіх бібліятэк у сеціве.

На сённяшні дзень у нетрах сайта Kamunikat.org. можна знайсці амаль 6 000 беларускіх публікацый — кніг, часопісаў, газет, mp3-файлаў, якія датычыць Беларусі ці беларусаў. Багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кніг, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Kamunikat.org крыніцай унікальнай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў.

Ад імя імянінніка на свяце выступіць стваральнік і каардынатар праекту Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org, радыёжурналіст, праграмны дырэктар «Радыё Рацыя» Яраслаў Іванюк. Яму дапаможа беларуская журналістка з Польшчы, стваральніца беларускай бібліятэкі пры музеі Беларускай культуры ў Гайнаўцы Наталля Герасімюк.

Гасцямі сустрэчы будуць вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў, навуковец Наталля Гардзіенка, а таксама бард Алесь Камоцкі.

Падчас імпрэзы адбудзецца: — выстава-кірмаш кніг, выдадзеных беларусамі Беласточчыны;

— прэзэнтацыя праекту «Беларусы Польшчы» вачыма фатографа Андрэя Лянкевіча.

Імпрэза адбудзецца ў сераду, 29 верасня, у «Галерэі Ў» (праспект Незалежнасцi 37а, ст. м. Плошча Перамогi). Пачатак, а 18-й гадзіне.

Уваход вольны.

Падзяліцца навіной: 
zbsb.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінск, 29 верасня, «Галерэя Ў», пачатак а 18-й.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика