Дзе знайсці сапраўднага мужчыну?
05.10.2010 18:00
—
Новости Культуры
|
Cапраўдныя мужчыны для моцнага шлюбу водзяцца: 1. У бібліятэках. Жанчыны лічаць, што сёння ў бібліятэкі ходзяць выдатныя хлопцы. Яны, зразумела, разумныя (таму што ведаюць як мінімум дарогу ў бібліятэку), адказныя (нешта ж іх прымушае гадзінамі кніжкі гартаць), мэтанакіраваныя (што штурхае людзей да ведаў, як не наяўнасць дакладнай мэты?) і самотныя (інакш што яны робяць вечарамі ў бібліятэцы?). Адным словам, шанец сустрэць у храме ведаў свой лёс вельмі вялікі. Застаецца толькі своечасова скінуць стос кніг проста пад ногі абранцу лёсу і бездапаможна ўсміхнуцца ў яго разумны твар. 2. У спартзалах. Кажуць, выдатныя экзэмпляры трапляюцца, прычым як сярод тых, хто займаецца, так і сярод трэнераў. Сярод бясспрэчных плюсаў спортзальных мужчын — наяўнасць хобі (не будзе валяцца на канапе з півам), фізічная сіла (спатрэбіцца ў гаспадарцы), спакойнае стаўленне да спіртнога (вось гэта не заўсёды, трэба праверыць дадаткова) і прыгожае цела (проста прыемна). Ад жанчыны патрабуецца не занадта завіхацца на снарадах, не выяўляць якасцяў сапраўднай амазонкі, а трошкі займацца і бездапаможна ўсміхацца ў адказ на паблажлівыя ўсмешкі мужчыны. 3. На трэнінгах. Уважліва сачыце, каб трэнінгі былі прысвечаныя выпрацоўцы пазітыўных навыкаў: развіццю лідэрскіх якасцяў, павышэнню кіраўніцкіх кампетэнцый, усялякім фінансавым замарочкам. Пазбягайце трэнінгаў кшталту «Выхаванне ўпэўненасці ў сабе» (навошта вам гэтыя закамплексаваныя няўдачнікі) і «Праца з дэбіторскай запазычанасцю» (праблемныя бізнесмены не самы лепшы варыянт). На трэнінгу не саромейцеся, але і не выскоквайце без канца з разумнымі адказамі — ведайце меру. Пасля заканчэння заняткаў папрасіце падвезці вас — ужо позна, а вы стаміліся, і… 4. У гуртках па інтарэсах. Напрыклад: хор, танцавальная студыя, самадзейны тэатр, іпадром, турыстычны клуб, усё, што вашай душы заўгодна. Гэта наогул самы лепшы варыянт. Агульнасць інтарэсаў, рамантычная абстаноўка, магчымасць наладзіць цесны кантакт — проста бездань магчымасцяў для ініцыятыўнай дзяўчыны. Галоўнае — не навязвацца. Акуратна выкарыстоўвайце ўвесь вядомы арсенал спакушэння, на вашым ілбе не павінна выразна прачытвацца «хачу замуж», а то гэта распужае ўсіх мужчын. Лепш за ўсё… ну, вы самі ведаеце. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчыны могуць паляваць паўсюль, але сканцэнтравацца варта на чатырох месцах.
|
|