New York book review надрукаваў рэцэнзію на раман «Параноя». 21.by

New York book review надрукаваў рэцэнзію на раман «Параноя»

06.10.2010 14:53 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адно з самых аўтарытэтных кніжных выданняў свету, New York book review, надрукавала сваю рэцэнзію на скандальны раман Віктара Марціновіча «Параноя». Рэцэнзію на яе напісаў знаўца Беларусі, выкладчык Ельскага універсітэту, прафесар Цімаці Снайдэр. Раман «Параноя» распавядае пра каханне ва ўмовах дыктатуры, ды амаль адразу пасля выхаду гэты твор быў няголасна забаронены для беларускага кнігараспаўсюду.

— Я натуральна знаходжуся ва ўзрушаным стане, — кажа пісьменнік Віктар Марціновіч. — Дагэтуль шмат хто з маіх знаёмых не прымаў мяне як літаратара, хіба як чалавека, які распіярыўся на ўсю Беларусь. А цяпер, калі такое выданне, як New York book review напісала пра «Параною», для мяне гэта як падтрымка маёй пазіцыі, што я пісаў раман не дзеля піяру, а дзеля літаратуры.

Цімаці Снайдэр у артыкуле-рэцэнзіі In darkest Belarus/«У змрочнай Беларусі» зазначае, што Марціновіч «аднаўляе ўсе класічныя для дысідэнцкай літаратуры Ўсходняй Еўропы цверджанні»: сістэма гэта не толькі кіраўнікі, гэта таксама і кіраваныя, самацэнзура мацнейшая за цэнзуру. У сваім артыкуле Снайдэр распавядае не толькі пра раман «Параноя», але і шырэй — пра беларускую культуру. У прыватнасці пра рэпрэсіі супраць беларускай літаратуры на працягу ХХ ст. У дадатак у рэцэнзіі Снайдэр дае сваё бачанне тоеснасці сучасных беларусаў.

Калі хто не чытаў: раман «Параноя» распавядае аб краіне, падобнай да Беларусі і горадзе, падобным да Мінска. Ёсць там і пра дыктатуру, і пра чалавечыя адносіны. Галоўны герой сустракае казачную прынцэсу з процьмай грошай, аўто і кватэрамі, якая выяўляецца палюбоўніцай кіраўніка дзяржавы. Усе спатканні каханкаў дэталёва занатоўваюцца праслухоўкай міністэрства бяспекі. Шмат хто знайшоў у кнізе Марціновіча падабенства з оруэлаўскім «1984». Раман, выдадзены ў Расіі, амаль імгненна быў забаронены да продажу ў Беларусі. Дарэчы, першы пераклад урыўкаў з гэтага расійскамоўнага раману быў надрукаваны па-беларуску. Выбраныя месцы былі апублікаваныя ў часопісе ARCHE ў перакладзе Ўладзя Лянкевіча.

Падзяліцца навіной: 
Лявон К.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэцэнзент Цімаці Снайдэр распавёў таксама пра рэпрэсіі супраць беларускай культуры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика