Універсітэту культуры - 35. 21.by

Універсітэту культуры - 35

07.10.2010 16:59 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў адзначае 35-годдзе.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 7 кастрычніка ў Мінску рэктар універсітэта Барыс Святлоў, асноўныя ўрачыстасці з нагоды юбілею ВНУ пройдуць 14 кастрычніка. На святочныя мерапрыемствы запрошана больш за два дзясяткі гасцей — рэктараў і прадстаўнікоў творчых ВНУ, культурных цэнтраў з Расіі, Украіны, Польшчы, Малдовы. Яны азнаёмяцца з ВНУ і возьмуць удзел ва ўрачыстым пасяджэнні навуковага савета.

Да юбілею ва ўніверсітэце створана галерэя славы — сцяна, выкладзеная каменем, на якой увекавечаны імёны выкладчыкаў, былых кіраўнікоў і супрацоўнікаў, што зрабілі ўклад у развіццё ВНУ. Валанцёры ВНУ наведваюць магілы былых супрацоўнікаў, а пры неабходнасці прыводзяць іх у парадак.

Паводле слоў Святлова, 14 кастрычніка ва ўніверсітэце пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская культура ў эпоху глабалізацыі», а вечарам у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі запланаваны святочны канцэрт.

Мінскі інстытут культуры створаны ў 1975 годзе, у 2001 годзе ён атрымаў статус універсітэта. Сёння ВНУ забяспечвае спецыялістамі прафесійныя творчыя калектывы, сельскія і гарадскія клубы, бібліятэкі, Дамы культуры, цэнтры народных рамёстваў, аматарскія тэатры, мастацкія аб’яднанні і іншыя ўстановы сацыяльна-культурнай сферы. У ВНУ вучацца больш за 6 тыс. студэнтаў па 16 спецыяльнасцях і 41 спецыялізацыі.

Сярод выпускнікоў ВНУ — старшыня камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Саўміне Беларусі Леанід Гуляка, першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі, дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Гарбар, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева, эстрадныя выканаўцы Алеся, Вікторыя Алешка, Наталля Тамела, Ларыса Грыбалёва і многія іншыя.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў адзначае 35-годдзе. Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 7 кастрычніка ў Мінску рэктар універсітэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика