VII Акадэмія старадаўняй музыкі пачынаецца сёння ў Мінску
18.10.2010 10:48
—
Новости Культуры
|
VII Акадэмія старадаўняй музыкі пройдзе ў Мінску з 18 па 23 кастрычніка. Падчас мерапрыемстваў адбудуцца майстар-класы па сольным і ансамблевым выканальніцтве, лекцыі па праблемах барочнай музычнай культуры. Завершыць Акадэмію канцэрт "Італьянскае музычнае барока" з удзелам "Бахаўскага гуртка" Беларускай акадэміі музыкі. Канцэрт адбудзецца ўвечары 22 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі.20 і 21 кастрычніка адбудуцца канцэрты моладзевага беларуска-французскага аркестра, у склад якога ўвайшлі студэнты аркестра Беларускай акадэміі музыкі і студэнты Нацыянальнай кансерваторыі французскага рэгіёна Нансі. Дырыжор - рэктар кансерваторыі ў Нансі, прафесар Жан-Філіп Навар. Падзяліцца навіной:
Паводле БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
VII Акадэмія старадаўняй музыкі пройдзе ў Мінску з 18 па 23 кастрычніка. Падчас мерапрыемстваў адбудуцца майстар-класы па сольным і ансамблевым выканальніцтве,...
|
|