Каталіцтва, аб якім мы не ведаем
20.10.2010 12:09
—
Новости Культуры
|
Анатоль Тарас прэзентаваў сваю новую кнігу — «Касцёл у нашым жыцці». 21 лістапада спаўняецца сто гадоў з моманту асвячэння мінскага Чырвонага касцёла. Гэта і стала нагодай для гісторыка, каб напісаць кнігу. «Я коратка распавёў аб каталіцкіх храмах і кляштарах старога Мінска, бо акрамя спецыялістаў гэтага ніхто не ведае. І расказаў аб будаўніцтве касцёла св. Сымона і св. Алены і яго вяртанні вернікам у нашы дні». Сп. Тарас апісаў таксама тую працу, што ідзе пад дахам храма сёння. Аўтар звярнуў увагу на значэнне каталіцкая царква ў жыцці ВКЛ, Рэчы Паспалітай, у часы расейскага панавання. Засяродзіўся і на грэка-каталіцкай царкве. Па словах гісторыка, менавіта 80 працэнтаў хрысціян у 1795 годзе на тэрыторыі Беларусі былі ўніятамі, чатырнаццаць — каталікамі і толькі шэсць — праваслаўнымі.«А між тым расейскія цары казалі, што прышлі да нас, каб абараніць праваслаўных». «Гісторыя чалавецтва — гісторыя рэлігіі. Без хрысціянскіх каштоўнасцей мы не здолеем аднавіць Беларусь»,— упэўнены Анатоль Тарас Аўтар напісаў кнігу не для адмыслоўцаў, а для тых, хто нічога не ведае пра каталіцтва ў Беларусі. Хаця Анатоль Тарас адзначыў, што і самі святары неабазнаныя ў гэтай тэме. «Ксяндзы не ведаюць царкоўнай гісторыі Беларусі, бо яе не вывучаюць.І атрымліваецца, што маці Тарэсу ведаюць, а нашу Апалонію Пяткун — не. Дык можа мы павінны даведацца аб жыцці нашай маці, а затым аддаваць належнае маці Тарэсе?» Костел в нашей жизни / Анатоль Тарас. — Мінск: ФУАінформ, 2010. — 192 с. Падзяліцца навіной:
Кастусь Матушыч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль Тарас прэзентаваў сваю новую кнігу — «Касцёл у нашым жыцці».
|
|