А. Надсан: «Разуменьне свабоды прыходзіць у пары з духоўным разняволеннем»
21.10.2010 10:46
—
Новости Культуры
|
Сёння ўвечары ў бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца прэзентацыя кнігі «Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца». Яна прысвечана апостальскаму візітатару для На больш як шасцістах старонках кнігі, што пабачыла свет у выдавецтве «Тэхналогія», чытач знойдзе артыкулы 100 аўтараў з чатырнаццаці краінаў свету. Кніга на дзвюх мовах — ангельскай і беларускай. Калі артыкулы пісаліся на Такога выдання яшчэ не было ў Беларусі, — адзначае яго складальніца і рэдактарка доктарка тэалогіі Ірына Дубянецкая: «Ідэя гэтай кніжкі нарадзілася ў навукоўцаў і культурных дзеячаў, і вельмі хацелася неяк гэта ўшанаваць. Таму я падумала, што трэба зрабіць некалькі рэчаў, якія вартыя гэтага чалавека. Узнікла трайная ідэя: зрабіць яму ў падарунак напрастольнае Евангелле ў прыгожай вокладцы і з добрымі беларускімі перакладамі, ганаровы дактарант у добрым універсітэце і тое, што на Захадзе называецца фэстшрыфт». Фэстшрыфты звычайна робяцца выбітнаму навукоўцу ў нейкай галіне, калі адмыслоўцы гэтай галіны пішуць артыкулы, якія б яны звычайна пісалі, але гэтыя артыкулы складаюцца як шанаванне свайму выбітнаму калегу. Вызначыць, якая навуковая галіна айца Аляксандра Надсана, складальнікам было вельмі цяжка, таму што ён прыклаўся да шмат якіх дысцыплінаў. У выніку ў зборніку прадстаўленыя чатырнаццаць гуманітарных дысцыплінаў і дзевяць багаслоўскіх. Яны дапаўняюцца такой спецыфічнай тэмай, як Чарнобыль, бо менавіта айцец Надсан быў першым чалавекам з заходняга свету, які пасля той страшнай трагедыі прыехаў у Беларусь з гуманітарнай дапамогай.Асобны раздзел кнігі складаюць вершы, прысвечаныя Аляксандру Надсану. Кніга, якая прэзентуецца, — гэта не толькі набор артыкулаў, гэта яшчэ мастацкая і выдавецкая з’ява, — кажа спадарыня Дубянецкая: «Тры часткі, многа раздзелаў, і ўсе яны названыя словамі прарока Ісаі. І яны вельмі цікава падабраныя, так што чытач можа паглядзець, што прарок Ісая гаворыць пра беларусістыку, скарыназнаўства, археалогію беларускую… Гэта вельмі цікавая рэч сама па сабе». На форзацах гэтай кнігі прадстаўленыя тэксты самога айца Аляксандра. А ў якасці эпіграфа ўзятае ягонае выказванне, якое ўжо можна лічыць афарызмам: «Разуменне свабоды прыходзіць у пары з духоўным разняволеннем». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўвечары ў бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца прэзентацыя кнігі «Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца». Яна...
|
|